Ро́слены ’прарослы’ (Нас.) — дзеепрыметнік з суф. *‑ěn‑ ад дзеяслова раслі́ць ’дапускаць збожжа да прарошчвання (у калоссях), зерне — на солад’ (там жа), які з назоўніка рослік, росля (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КЛАВІ́ЦЭПС, спарыння (Claviceps),
род сумчатых грыбоў пірэнаміцэтаў парадку спарыннёвых. Каля 30 відаў. Пашыраны на ўсіх кантынентах. На Беларусі найб. вядомы К. пурпуровы (C. purpurea). Паразіт злакавых і асаковых раслін.
Цыкл развіцця — 3 стадыі: канідыяльная, склероцыі і галоўчатыя стромы. Чорна-фіялетавыя склероцыі (рожкі) даўж. 1—5 см утвараюцца ў завязі заражаных раслін. Пасля перазімоўкі ў глебе яны прарастаюць у выглядзе стром чырв. ці жоўтага колеру з перытэцыямі. Спелыя аскаспоры выкідваюцца ў час цвіцення злакаў і распаўсюджваюцца ветрам. На заражаных раслінах развіваюцца канідыі; яны паглыблены ў кроплі цукрыстай вадкасці для прываблівання насякомых. Пры пападанні на кветку з канідый развіваюцца склероцыі. Прымесь склероцыяў у муцэ або кармах выклікае хваробу эргатызм. Алкалоіды спарынні ўплываюць на ц. н. с., гладкую мускулатуру, выкарыстоўваюцца ў медыцыне.
Смідзін (смиди́н) ‘куст чырвоных ягад’ (зах.-палес., Бел.-укр. ізал.). Паводле Дзендзялеўскага (гам жа, 25), заходнепалескі рэгіяналізм. Няясна; магчыма звязана з укр.дыял.смідь ‘мох’, смідова́тий ‘прарослы мохам’, для якога ЕСУМ (5, 322) мяркуе пра сувязь з ст.-польск.śmiady ‘цёмны, смуглы’, гл. смядзіць.