пропо́рция в разн. знач. прапо́рцыя, -цыі ж.;

геометри́ческая пропо́рция мат. геаметры́чная прапо́рцыя;

пропо́рция в частя́х зда́ния прапо́рцыя ў ча́стках буды́нка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

proportion [prəˈpɔ:ʃn] n.

1. прапо́рцыя (у розных знач.)

2. ча́стка, до́ля

3. math. прапо́рцыя

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ДЫСПРАПО́РЦЫЯ (ад дыс... + прапорцыя),

адсутнасць прапарцыянальнасці, суразмернасці; неадпаведнасць паміж часткамі цэлага, з’явамі, працэсамі, падзеямі.

т. 6, с. 296

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

proporcja

ж. прапорцыя

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ЗАЛАТО́Е СЯЧЭ́ННЕ, залатая прапорцыя, гарманічнае дзяленне,

дзяленне адрэзка на 2 часткі, пры якім меншая частка адносіцца да большай, як большая да ўсяго адрэзка. Тэрмін «З.с.» ўвёў Леанарда да Вінчы (канец 15 — пач. 16 ст.). Алг. вызначэнне З.с. адрэзка даўжынёй a зводзіцца да рашэння ўраўн. a/x=x/ax(ax) (гл. Гарманічная прапорцыя). Дзель x/a можна набліжана выявіць дробамі 2/3, 3/5, 5/8, 8/13, 13/21, дзе 2, 3, 5, 8, 13, 21, ... — лікі Фібаначы. З.с. сустракаецца ў «Асновах» Эўкліда (3 ст. да н.э.). Прынцыпы З.с. выкарыстоўваюцца ў архітэктуры (асабліва антычнай эпохі Адраджэння) і выяўл. мастацтве.

Залатое сячэнне.
Залатое сячэнне x/a адрэзка AB.

т. 6, с. 510

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Proportin f -, -en прапо́рцыя, суадно́сіны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Verhältnisgleichung f -, -en матэм. прапо́рцыя

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ratio

[ˈreɪʃioʊ]

n.

прапо́рцыя f., суадно́сіны pl.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

дыспрапо́цыя

(ад дыс- + прапорцыя)

адсутнасць прапарцыянальнасці, суразмернасці, неадпаведнасць паміж часткамі цэлага.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ratio [ˈreɪʃiəʊ] n. (pl. -os) прапо́рцыя; суадно́сіны;

The population contains a very high ratio of young people. Вельмі вялікі працэнт насельніцтва складае моладзь.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)