прадка́званне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прадказваць — прадказаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

portend [pɔ:ˈtend] v. прадрака́ць, прадка́зваць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

вешчава́ць, вяшчу́ю, вяшчу́еш, вяшчу́е; вяшчу́й; незак., што і без дап.

1. Гаварыць, абвяшчаць (высок.).

В. аб надыходзе важнай падзеі.

2. Прадказваць, прадракаць.

В. цёплую вясну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прорица́ть несов., книжн. прадрака́ць, праро́чыць, прадка́зваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

prophesy​2 [ˈprɒfəsaɪ] v. праро́чыць; прадка́зваць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

вяшча́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; незак.

1. што. Прадказваць, прарочыць.

В. бяду.

2. Пра радыёстанцыі: перадаваць для слухання.

|| наз. вяшча́нне, -я, н.; прым. вяшча́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праракава́ць

‘выступаць прарокам; прадказваць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прараку́ю прараку́ем
2-я ас. прараку́еш прараку́еце
3-я ас. прараку́е прараку́юць
Прошлы час
м. праракава́ў праракава́лі
ж. праракава́ла
н. праракава́ла
Загадны лад
2-я ас. прараку́й прараку́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прараку́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

праро́каваць

‘выступаць прарокам; прадказваць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. праро́кую праро́куем
2-я ас. праро́куеш праро́куеце
3-я ас. праро́куе праро́куюць
Прошлы час
м. праро́каваў праро́кавалі
ж. праро́кавала
н. праро́кавала
Загадны лад
2-я ас. праро́куй праро́куйце
Дзеепрыслоўе
цяп. час праро́куючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Вешчава́ць ’прадказваць, прадракаць’; ’гаварыць што-небудзь вельмі важнае’ (КТС, Нас., Гарэц., Др.-Падб.), укр. віщува́ти ’тс’, рус. вещевать ’прадказваць, прадракаць, прадчуваць’, ст.-рус. вѣщевати і вѣщавати ’размаўляць, гаварыць’ (з XI ст.), чэш. věštívati — ітэратыў ад věštiti ’прадказваць’. Утворана ад вяшча́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ШАМА́НСТВА,

шаманізм, ранняя форма рэлігіі, заснаваная на веры ў зносіны шамана, які знаходзіцца ў стане рытуальнага экстазу (камлання), з духамі. Шаманам прыпісвалася таксама здольнасць прадказваць будучыню, лячыць ад хвароб, выклікаць змены ў прыродзе, праводзіць памерлых у падземны свет і да т.п. Вядома многім народам Афрыкі, Паўн. Еўразіі, Усх. Азіі, індзейцам Амерыкі і інш. Рысы Ш. былі ўласцівы і стараж.-рус. жрацам (валхвам).

т. 17, с. 365

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)