раз’ядна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аддзяліцца адзін ад аднаго (пра злучаныя часткі чаго-н.; разм.).
Правады раз’ядналіся.
2. перан. Страціць сувязь, стаць далёкімі, чужымі адзін аднаму.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
салено́ідны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да саленоіда, звязаны з ім. Саленоідныя рухавікі. Саленоідныя правады.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́вад, ‑у, М ‑дзе; мн. правады, ‑оў; м.
Металічны шнур, дрот для перадачы электрычнага току. Электрычны провад. Тэлефонны провад. Провад высокага напружання. // Лінія тэлефоннай або тэлеграфнай сувязі. «Што табе трэба, дзяўчынка?» — спыталі з другога канца проваду. Хомчанка. Пяюць правады на высокіх слупах. Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́вад, -у, М -дзе, мн. правады́, -о́ў, м.
Металічны дрот для перадачы электрычнага току.
Тэлефонны п.
Старшыня на провадзе (тэлефонны апарат злучаны са старшынёй; разм.).
|| прым. правадны́, -а́я, -о́е (спец.).
Правадная сувязь (якая ажыццяўляецца па правадах у адрозненне ад радыёсувязі).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
знітава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак.
1. гл. нітаваць.
2. што. Пераплесці, злучыць чым-н.
З. правады.
3. перан., каго-што. Аб’яднаць, згуртаваць.
З. брыгаду.
|| незак. зніто́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз. зніто́ўванне, -я, н.
|| наз. знітава́нне, -я, н. (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
папрапуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.
1. каго-што. Прапусціць усіх, многіх або ўсё, многае, даць прайсці, праехаць усім, многім.
П. пешаходаў.
2. што. Прасунуць, працягнуць праз што-н. усё, многае.
П. правады праз адтуліны.
3. што. Зрабіць многа пропускаў.
П. радкі верша.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
напа́льны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для напальвання. Напальная печ. □ Паклаўшы паяльнік на печ, .. [Захарэвіч] далучаў да прыёмніка правады анодных і напальных батарэй. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праві́снуць, ‑не; пр. правіс, ‑ла; зак.
Апусціцца, прагнуцца пад цяжарам. Правады правіслі. □ Замест страхі над галавою правісла сетка з крокваў і лат. Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПРО́ВАД электрычны,
металічны праваднік эл. току з аднаго (аднажыльны) або некалькіх (мнагажыльны) дратоў. Бываюць неізаляваныя (для паветраных ліній электраперадачы, кантактавых сетак эл. транспарту, антэнных прыстасаванняў) і ізаляваныя (абмотачныя, установачныя, мантажныя, эл. шнуры). Вырабляюцца пераважна з металаў высокай электраправоднасці. Ёсць таксама мікраправады (эмаліраваныя, дыям. да 0,05 мм, для абмотак мікрамашын, шпуль вымяральных і рэгуляваных прылад) і эмаль-правады (пераважна абмотачныя круглага ці прамавугольнага сячэння да 30 мм2 з эл. ізаляцыяй у выглядзе тонкай плёнкі з эмалевага лаку або смалы).
Правады ЛЭП пераважна шматдротавыя сталеалюмініевыя (на адно- ці шматдротавы стальны асяродак навіты слаі алюмініевага дроту), сячэннем да 800 мм2. Падвешваюцца на апорах з дапамогай ізалятараў электрычных і спец. арматуры. Для асаблівых умоў выкарыстоўваюць П. спец. канструкцый (полыя, з антыкаразійнымі запаўняльнікамі і інш.). У кантактавай сетцы ўжываюць медныя ці бронзавыя правады круглага і фасоннага сячэння. Абмотачныя П. — з медзі або алюмінію, круглага ці прамавугольнага сячэння, з эмалевай, шкловалакністай, папяровай і інш. ізаляцый. Ідуць на абмоткі эл. машын, апаратаў, трансфарматараў і інш. Установачныя П. — медныя і алюмініевыя, пераважна круглага сячэння да 500 мм2, з гумавай ці полівінілхларыднай ізаляцыяй, для мантажу эл. абсталявання, скрытай і адкрытай праводкі ў жылых і вытв. будынках. П. мантажны — адна і шматдротавы з меднымі токаправоднымі жыламі, з полівінілхларыднай і поліэтыленавай ізаляцыяй, сячэннем да 6 мм2. Выкарыстоўваецца для фіксаванага і гнуткага мантажу электра- і радыёапаратуры, прылад на пультах і шчытах кіравання. Эл. шнуры — з гумавай ці полівінілхларыднай ізаляцыяй, 2—3-жыльныя (жылы сячэннем да 1 мм2 з тонкага меднага дроту) для далучэння бытавых электрапрылад і радыёапаратуры. Набываюць пашырэнне звышправодныя П. пераважна са сплаваў ніобію з цырконіем і тытанам у абалонцы з вадкім геліем.
У.М.Сацута.
т. 13, с. 37
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЗЯМЛЕ́ННЕ,
электрычнае злучэнне з зямлёю эл. машын, апаратаў, прылад, правадоў і інш., а таксама прыстасаванне, што забяспечвае такое злучэнне. Бывае ахоўнае (для засцярогі людзей), рабочае і маланкаахоўнае.
Ахоўнае З. (карпусоў эл. машын, апаратаў і інш.) засцерагае людзей ад паражэння эл. токам. Яно зніжае да небяспечных значэнняў напружанне дотыку або крокавае напружанне (пры прабоях ізаляцыі ці кароткіх замыканнях). Рабочае З. забяспечвае нармальную работу эл. машын, апаратаў, установак (зазямляюцца нейтралі трансфарматараў, нулявыя правады нізкавольтных ЛЭП, радыётэхн. антэны і інш.). Маланкаахоўнае З. засцерагае эл. ўстаноўкі і абсталяванне ад перанапружання і току маланкі. Зазямляюцца ахоўныя тросы паветраных ЛЭП, разраднікі, маланкаадводы на тэхн. збудаваннях і інш. З. складаецца з метал. электродаў (зазямляльнікаў) і праваднікоў, што злучаюць электроды з аб’ектам. Зазямляльнікі (стальныя трубы, рэйкі, стрыжні, стальныя або медныя лісты, палосы, правады і інш.) забіваюцца або закопваюцца ў зямлю (пажадана на глыбіню ўзроўню грунтавых вод), злучаюцца палосамі з дапамогай зваркі. Эл. супраціўленне кожнага тыпу З. строга рэгламентуецца і падлягае перыядычнай праверцы (замяраецца вымяральнікамі З., якія працуюць паводле прынцыпу вымяральнага моста або па кампенсацыйным прынцыпе з выкарыстаннем дапаможных зондаў-зазямляльнікаў).
т. 6, с. 500
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)