Правады электрычныя 8/526

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

про́вад

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. про́вад про́вады
правады́
Р. про́ваду правадо́ў
Д. про́ваду правада́м
В. про́вад про́вады
правады́
Т. про́вадам правада́мі
М. про́вадзе правада́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

электрапро́вад, -у, М -дзе, мн. -правады́, -о́ў, м.

Металічны провад для перадачы электрычнага току.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паабрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Зрываючы, абарваць усё, многае.

П. яблыкі.

2. Адарваць усё, многае.

П. правады.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазлуча́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што.

1. Злучыць, змацаваць усё, многае.

П. правады.

2. Устанавіць сувязь паміж усім, многім.

П. берагі мастамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праві́снуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; правіс, -сла; зак.

Апусціцца, прагнуўшыся ўсярэдзіне пад цяжарам.

Правады правіслі.

|| незак. правіса́ць, -а́е.

|| наз. правіса́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ізаля́цыя, -і, ж.

1. гл. ізаляваць, ізалявацца.

2. Рэчыва, матэрыял, якімі ізалююць электрычныя правады і іншыя праваднікі энергіі (спец.).

Провад з двайной ізаляцыяй.

|| прым. ізаляцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ГО́МЕЛЬСКІ КА́БЕЛЬНЫ ЗАВО́Д, «Гомелькабель». Створаны ў 1958 на базе Гомельскага з-да «Металапракат». Выпускаў неізаляваныя і эмальправады. З 1996 адкрытае акц. т-ва «Гомелькабель». Мае цэх абмотачных правадоў і 3 участкі (неізаляваных правадоў, перамоткі рухавікоў, тавараў нар. ўжытку). Асн. прадукцыя (1997): правады розных марак і метал. саставу для паветр. ліній электраперадач, правады медныя са шкловалакністай ізаляцыяй, дрот алюмініевы і медны, шнуры тэлефонныя і накрыўкі пластмасавыя, шклянкі і куфлі мерныя, падаўжальнікі электрычныя і тэлефонныя і інш. Асн. сыравіна паступае з краін далёкага замежжа і Расіі.

т. 5, с. 346

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АПО́РЫ (1) канструкцыі) (часткі збудаванняў),

якія прымаюць нагрузку ад адных элементаў (дэталяў) і перадаюць яе на інш. элементы ці асновы збудаванняў. У будынках апоры бэлек і фермаў служаць калоны, нясучыя сцены, верт. стойкі, арак і рам — пераважна фундаменты, мастоў — быкі і ўстоі (крайнія апоры). Спец. слупы і мачты, замацаваныя на фундаменце ці непасрэдна ў грунце, з’яўляюцца апорамі ліній электраперадачы і кантактавай сеткі.

На апоры кантактавай сеткі замацоўваюць правады і нясучыя тросы гарадскога электратранспарту, правады паветр. ліній электрыфікаваных чыгунак. Гэтыя апоры падзяляюцца на падтрымныя (прамежкавыя, пераходныя), анкерныя (прымаюць нацяжэнне правадоў), фіксавальныя (падтрымліваюць правады ў пэўным становішчы адносна токаздымальніка) і фідэрныя (сілкавальных ліній). Бываюць саманясучыя, з адцяжкамі, кансольныя і інш. Робяцца з жалезабетону, сталі, драўніны (часовыя).

2) У будаўнічай механіцы пры разліку канструкцый разглядаюцца не сапраўдныя апоры збудаванняў, а іх разліковыя схемы. У найб. пашыраных стрыжнёвых сістэмах адрозніваюць апоры шарнірныя, зашчэмленыя, рухомыя і нерухомыя.

Схемы апораў плоскіх стрыжнёвых сістэм: а — шарнірная рухомая; б — шарнірная нерухомая; в — зашчэмленая рухомая; г — зашчэмленая нерухомая. Стрэлкамі паказаны апорныя рэакцыі.

т. 1, с. 432

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

зазямлі́цца, ‑земліцца; зак.

Злучыцца з зямлёй (пра электрычны ланцуг). Правады зазямліліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)