поласць у сістэме сярэдняга вуха наземных пазваночных і чалавека. Асн. функцыя — слыхавая: перадае гукавыя ваганні ад барабаннай перапонкі праз слыхавыя костачкі і акно пераддзвер’я ў вушны лабірынт, узмацняе іх, ахоўвае акно ўліткі ад вонкавых гукавых ваганняў. Аб’ём у чалавека каля 0,75 см³.
Сценкі барабаннай поласці з касцявой тканкі, за выключэннем вонкавай, большую ч. якой утварае барабанная перапонка. Унутры выслана слізістай абалонкай. Запоўнена паветрам. Праз адтуліну ў барабаннай перапонцы і слыхавую (еўстахіеву) трубу злучаецца з насаглоткай (праз трубу ажыццяўляюцца змена паветра ў поласці і адцяканне слізі ў насаглотку). На задняй сценцы ёсць уваход у самую вял.поласць сярэдняга вуха — антрум. Ад поласці чэрапа аддзяляецца тонкай касцявой пласцінкай. Інервуецца слыхавым нервам. Пашкоджанні барабаннай поласці вядуць да зніжэння або страты слыху. Іл.гл. да арт.Вуха.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РШАСНАЯ ПО́ЛАСЦЬ ЦЕ́ЛА, схізацэль,
прастора паміж сценкай цела і кішэчнікам у некат. шматклетачных жывёл, у якой знаходзяцца ўнутр. органы. Паяўляецца ў першаснаполасцевых чарвей і характарызуецца адсутнасцю ўласнай клетачнай сценкі. У малюскаў прадстаўлена сістэмай лакун і сінусаў; у вышэйшых шматклетачных жывёл (кольчатыя чэрві, хордавыя) выцеснена другаснай поласцю цела, або цаломам. У членістаногіх яе рэшткі ў працэсе эмбрыянальнага развіцця зліваюцца з рэдукаваным цэломам і ўтвараюць т.зв. змешаную поласць цела, або міксацэль. У зародкаў жывёл на стадыі бластулы П.п.ц. наз. бластацэль.