БУКА́РКА, бухарка (Coenorrhinus),

род насякомых сям. трубакрутаў атр. жукоў. 11 відаў. Пашыраны ў Еўропе (акрамя Пн), Іране, Турцыі, у Прыморскім краі; на Беларусі — усюды. Найб. вядома букарка пладовая (C. pauxillus).

Даўж. цела 1,8—3 мм. Надкрылы цёмна-сінія з метал. бляскам, укрыты валаскамі і падоўжнымі кропкавымі баразёнкамі. Галава-трубка моцна выгнутая. Лічынка даўж. да 3 мм, светла-жоўтая з цёмнай галавой, бязногая, выгнутая. Кукалка жаўтавата-белая, даўж. 2,5—3 мм. Зімуюць жукі ў глебе. Вясной яны праколваюць хабатком пупышкі, бутоны і лісце яблыні, грушы, слівы, радзей айвы, вішні, чаромхі і інш., выядаюць завязь, тычынкі, маладое кволае лісце, якое засыхае і ападае; таксама шкодзяць раслінам і лічынкі.

Букарка пладовая.

т. 3, с. 324

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

маніліёз

(ад манілія)

хвароба пладовых культур, якая выклікаецца маніліямі; пладовая гніль.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ГРЭЙПФРУ́Т (Citrus paradisi),

шматгадовая вечназялёная пладовая расліна роду цытрус, сям. рутавых. Дзікарослы невядомы. Культывуюць у ЗША, Паўн. Афрыцы, у Закаўказзі. На Беларусі вырошчваюць у пакоях, аранжарэях.

Выш. 2—4 м. Лісце буйное, авальнае, бліскучае, скурыстае. Кветкі вял., белыя, двухполыя, адзіночныя або ў гронках у пазухах лісця. Плады масай 100—600 г, круглыя, з тоўстай аранжава-жоўтай скуркай, пахучыя, сакаўныя, гаркавата-салодкія, маюць танізоўныя ўласцівасці, паляпшаюць страваванне; спажываюць свежымі і перапрацаванымі (сокі, варэнне, кансервы).

Грэйпфрут.

т. 5, с. 491

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДРАЗАФІ́ЛЫ (Drosophila),

род насякомых сям. пладовых мушак атр. двухкрылых. Больш за 1000 відаў. Пашыраны ўсюды, больш шматлікія ў тропіках і субтропіках (напр., на Гавайскіх а-вах больш за 300 відаў). Трапляюцца на кветках, часта на дрэвавых соках, вінных і фруктовых з-дах, у памяшканнях для агародніны і садавіны. Найб. вядомая Д. звычайная, або пладовая мушка (D. melanogaster). На Беларусі каля 30 відаў.

Даўж. да 3,5 мм. Цела стракатае, галава жоўтая, вочы чырвоныя. Жывяцца сокам раслін, прадуктамі гніення агародніны і садавіны. Лёгка разводзяцца ў лабараторных умовах, аб’ект генет. даследаванняў.

Дразафіла звычайная.

т. 6, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАНДАРЫ́Н (Citrus reticulata),

кветкавая расліна сям. рутавых, пладовая культура. Культывуюць у краінах Паўд. Еўропы, Паўд. Амерыкі, Паўд.-Усх. Азіі. На Беларусі вырошчваюць у пакоях і аранжарэях.

Вечназялёнае дрэва выш. да 3 м. Лісце буйное, скурыстае. Кветкі двухполыя, белыя, пахучыя, адзіночныя або ў суквеццях. Плод — гесперыдый (ягадападобны), маса 60—80 г, аранжавы, ядомы. Плады ўжываюцца пераважна свежымі (маюць да 10,5% цукру, каля 1% к-т, да 55 мг% вітаміну С і інш.), а таксама для перапрацоўкі (сок. джэм, варэнне, кампот). Скурка (цэдра) выкарыстоўваецца ў кандытарскай, парфумернай і харч. прам-сці. У селекцыі М. выкарыстоўваюць як мацярынскую форму, што перадае патомству марозаўстойлівасць і ранняспеласць. Вядомы гібрыды: танжэла (М. х грэйпфрут), тангор (М. х апельсін), цытрандарын (М. х трыфаліята).

У.​П.​Пярэднеў.

Мандарын.

т. 10, с. 76

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Вало́ткапладовая частка проса’ (КЭС); ’галінка’ (Булг.). Рус. смал. волоть ’верхняя частка снапа’, укр. волот ’мяцёлка’, польск. włoć prosiana ’сумнік’, н.-луж. (w)łoś ’колас, катах’, чэш. (v)lat ’мяцёлка’, валаш. vlať ’колас аўса’, славац. lata ’гронкавае суквецце’, серб.-харв. вла̑т, славен. vlat ’мяцёлка, колас’, vlatka, vlatína ’мяцёлка’. Прасл. *voltъ/*voltь. І.‑е. паралелі: літ. váltis ’колас аўса, мяцёлка’, ст.-ірл. folt ’волас’, ст.-в.-ням. wald ’лес’ (Выгонная, Лекс. Палесся, 64–70; Фасмер, 1, 344–345; Рудніцкі, 1, 470; Скок, 3, 609–610).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́чка1 ’нырка’ (Дразд.; Ян.; паст., Сл. ПЗБ), ст.-бел. почка, укр. по́чка, рус. по́чка, ст.-рус. почька. Лічыцца вытворным ад пяку́, параўн. у семантычных адносінах пе́чань і каш. povarka ’нырка’ < прасл. *variti ’варыць’ (Фасмер, 3, 348; Праабражэнскі, 2, 118). Гл. таксама па́чка.

По́чка2 ’пупышка’ (ТСБМ), по́чачкі ’пупышкі’ (паст., Сл. ПЗБ), рус. по́чка ’тс’, укр. по́чкапладовая костачка; семечка гарбуза’, польск. pestka ’семечка’, ст.-польск. і дыял. pecka ’сярэдзіна плода з насеннем’, чэш. pecka ’семечка; каменьчык’, в.-луж. počka, дыял. pačka ’тс’, н.-луж. packa, дыял. pecka ’тс’, харв. кайк. pečka ’ягада вінаграду’, чак. paćka ’семечка, сярэдзіна плода; ягада вінаграду’, славен. pečkàпладовая костачка’, pečèk ’костачка віннай ягады’. Беларуская лексема, відаць, запазычана з рус. почка ’тс’, якая не мае пэўнай этымалогіі (Фасмер, 3, 348). Борысь (Czak. stud., 99) узводзіць да прасл. *pъtʼka‑ ’штосьці круглае, камячок, каменьчык, семечка, пупышка’, вытворнае з суф. ‑ьka ад рэдкага прасл. *pъtʼa ’нешта круглае, груда, камень’, што рэканструюецца на базе польск. pce ’падстаўкі пад бочкі ў склепе’, дыял. peca ’камяк гліны, вапны, снегу, зямлі’, ’вашчына з мёдам’, ’бохан хлеба’ і памяншальных дэрыватаў ад яго: харв. pajca (< *pъtʼьca), paćak, славен. peček (< *pъtʼьkь) ’вінаградны атожылак; семечка; гарошак’, роднаснае літ. paũtas ’яйка, ядро’, лат. pàuts ’тс’ і далей з літ. puntù, puntaũ, pùsti ’набухаць’ (Мацэнаўэр, LF 14, 414). Гл. таксама Банькоўскі, 2, 522; Бязлай, 3, 19. Спробы аддзяліць форму *počьka ад іншых славянскіх слоў і аднесці да рус. чкатъ, чикать, чкнуть, прочкну́ться ’лопацца (пра пупышкі)’ (Міклашыч, 38; Бернекер, 1, 166) маюць пэўныя семантычныя падставы, бо ў аснове намінацыі — значэнне ’раскрывацца’, параўн. по́каць, по́кацца ’распускацца (пра пупышкі)’ (гл.) і паралельнае ўтварэнне ад пу́каць, пу́кацца лопацца’ — пучча ’кветаноснае сцябло, стрэлка’ (гл. пук). Параўн. по́каўка ’пупышка’ (Стан.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вінагра́дпладовая павойная расліна, Vitis vinifera L.’ (БРС, Кіс., Сцяшк. МГ), віныгра́д ’тс’ (Бяльк.); ’фруктовы сад’ (Нас.); ’садавіна’ (Нас.); ’садовыя расліны’ (Сцеп.), фалькл. вінаградзік ’вінаграднік’ (Кліх). Укр. виноград ’вінаград’; ’гронка вінаграду’; ’вінаграднік’; ’садавіна’, рус. смал. виноград ’садовы плод (любы)’; ’сад’; ’віно’, эпітэт жаніха, кастр. ’аздоба хамута ў выглядзе лістоў вінаграду з гронкамі’, ст.-рус. виноградъ ’вінаграднік, фруктовы сад’ (з XII ст.); ’ягада вінаграду’ (XVII ст.); ’вінаграднае віно’ (з XVIII ст.), польск. winograd ’вінаград, ягада вінаграду, віно’, ст.-польск. winograd ’вінаграднік’, чэш. vinohrad, славац. vinohrad, славен. vinógrad ’тс’, серб.-харв. вѝноград, ст.-слав. виноградъ. Прасл. vinogordъ. У бел. мове запазычана з ц.-слав. Звычайна лічаць слав. vinogordъ запазычаннем з гоц. weingards, ст.-в.-ням. wîngart(o), с.-в.-ням. wîngart(e), н.-в.-ням. Wingert ’вінаграднік’ (Уленбек, AfslPh, 15, 492; Лёвэ, KZ, 39, 317–333; Мух, AnzIF, 9, 197; Брукнер, AfslPh, 42, 141; Шанскі, 1, В, 101; Стэндэр-Петарсан, Slav.-germ., 365; Кіпарскі, Fremdes, 225; КЭСРЯ, 82). Скок (3, 595) мяркуе, што vinogordъ узнікла на слав. глебе і з’яўляецца складаным словам (параўноўвае ст.-слав. виноградъ і врътоградъ, ад vino > віно́ (гл.) і gordъ > гарод, горад) (гл.), якое азначала адроджанае месца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)