Адскочыць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Пеўні паадскаквалі адзін ад другога. Мячы паадскаквалі ад сцяны. □ Паадскаквала на папары зялёная травіца.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перахітры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
Перамагчы хітрасцю, абхітрыць. Хлопцы браліся дужацца і, падскакваючы, нібы два пеўні, намагаліся адзін аднаго перахітрыць, падставіць ножку і пакласці, як кажуць, на абедзве лапаткі.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзяўбці́ся, ‑бецца; пр. дзёўбся, дзяўблася, ‑лося; незак.
1.Разм. Мець звычай, прывычку біцца дзюбай (пра птушак). — Гляньце, гляньце, — наш дроздзік дзяўбецца.Сіпакоў.
2. Дзяўбці адзін аднаго. Два пеўні дзяўбуцца.
3.Зал.да дзяўбці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хлеў, хлява, м.
Памяшканне для свойскай жывёлы, птушак. Застаяўшыся ў хляве, конь ішоў весела, лёгка і праворна.Мележ.Недзе далёка, у хляве, глуха пеўні праспявалі.Чорны.//перан.Разм. Пра бруднае, запушчанае (непрыбранае) памяшканне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
літоўскі акцёр і рэжысёр; адзін з заснавальнікаў літ.прафес.т-ра. Працаваў у т-рах Петраграда і Вільні (з 1916), каўнаскіх драм. (1920—52, 1959—63) і юнага гледача (1952—59). Сцэнічныя вобразы вылучаліся глыбінёй, рэаліст. выразнасцю, дынамікай: Скіргайла, Шарунас («Скіргайла», «Шарунас» В.Крэве), Крушна («Сын уладара» і «Уладар» В.Мікалайціса-Пуцінаса), Чабутыкін («Тры сястры» А.Чэхава), Глостэр («Кароль Лір» У.Шэкспіра). Паставіў спектаклі «Пяюць пеўні» Ю.Балтушыса (1948, 1958), «Блудны сын» Р.Блаўмана (1957) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пе́вень, пе́ўня, мн.пе́ўні, пе́ўняў, м.
1. Самец курыцы.
2.перан. Пра задзірыстага чалавека, забіяку (разм.).
◊
Да пеўняў (разм.) — да світання (праседзець).
Да пеўняў або з пеўнямі (разм.) — вельмі рана, на досвітку (устаць, падняцца).
Пусціць чырвонага пеўня (разм.) — учыніць пажар, падпаліць (у 2 знач.).
|| памянш.пе́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).
|| прым.пе́ўневы, -ая, -ае (да 1 знач.).
П. крык.
П. голас (таксама перан.; крыклівы, прарэзлівы).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перакрыча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго.
Заглушыць сваім крыкам голас другога; дабіцца, дамагчыся таго, каб свой голас быў пачуты сярод іншых гукаў. Пеўні стараліся перакрычаць адзін другога.Даніленка.— Дзядзька Сцяпан! — старалася перакрычаць Ячнага Валька. — Дзядзька Сцяпан!..Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
куда́хтаць, ‑хчу, ‑хчаш, ‑хча; незак.
Ствараць гукі, падобныя на «куд-кудах» (пра курэй). Па ферме кудахталі куры, пеўні адзін перад другім выхваляліся сваімі галасамі.Даніленка.//перан. Крыкліва гаварыць, расказваць. — Ну годзе кудахтаць на ўсю вуліцу.., — агрызнуўся паліцэйскі і, падштурхнуўшы Джыавані, загадаў яму: — Пайшлі!Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАЛТУ́ШЫС ((Baltušis) Юозас) (сапр.Альбертас Юазенас; 27.4.1909, г. Рыга — 4.2.1991),
літоўскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Літвы (1969). Аўтар кніг апавяданняў і нарысаў «Тыдзень пачынаецца добра» (1940), «Дзяцеліна» (1943), «Пра што ў песні не пяецца» (1959), «Валюсе патрэбны Алексас» (1965), «Па сцяжынах бацькоў і братоў» (1967), «Вялікая луста хлеба» (1974), п’ес «Спяваюць пеўні» (1947), «Раннім ранкам» (1953), раманаў «Прададзеныя гады» (т. 1, 1957; Дзярж. прэмія Літвы 1957; бел.пер. А.Астрэйкі і О.Главацкене 1961; т. 2, 1969), «Сказанне пра Юзаса» (1979; Дзярж. прэмія Літвы 1980) і інш.Гал. тэматыка яго твораў — гіст. лёс, жыццё літоўскага сялянства, яго духоўнае багацце. Па творах Балтушыса створаны фільмы «Жывыя героі», «Вянок з дубовых лістоў» (1976).
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыў Ленінградскае вышэйшае маст.-прамысл. вучылішча (1960). У 1967—95 мастак шклозавода «Нёман». Працуе ў галіне маст. шкла. У творчасці выкарыстоўвае прыём гіпербалізацыі форм, аб’ёмаў, асацыятыўную вобразнасць спалучае з дызайнерскімі рашэннямі: дэкар. кампазіцыі «Белавежская пушча» (1969), «Кветкі» (залаты медаль на міжнар. выстаўцы шкла і фарфору 1973 у г.
Ябланец, Чэхія), «Шкляныя метамарфозы» (1973), «Птушкі» (1980), «Акулы» (1983), «Сёння на світанні» (1984), «Венерыны чаравічкі» (1993); камплекты посуду «Мядзведзі» (1967), «Марыя Сцюарт» (1993), дробная пластыка «Пеўні» (1972), «Дэльфіны» (1977); блюда «Дуб» (1974), куфель з партрэтам У.С.Высоцкага (1990) і інш. Аўтар вітражоў-карцін «Пётр I», «Карэта» (абедзве 1973). Іл.гл. таксама да арт.Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.