1) про́рва f.; расшчэ́піна, адту́ліна f.; прало́м -у m.
2) разыхо́джаньне ў пагля́дах, прага́л -у m.
3) перары́ў -ву m., прага́л -у m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
зака́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Запэцкаць сябе каплямі чаго‑н.; абкапацца. Закапацца фарбай.
закапа́цца, ‑а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; зак.
1. Схавацца, змясціўшыся ў выкапанае паглыбленне або засыпаўшы сябе чым‑н. зверху. Закапацца ў салому. Закапацца ў снег.//перан. Поўнасцю аддацца якой‑н. справе, рабоце. З галавой закапаўся ў канспекты і падручнікі. □ І наш Варлен.. За навуковую работу ўзяўся: Даведнікаў за сотню перарыў, У кнігі з галавою закапаўся.Маеўскі.
2.перан.Разм. Маючы многа якой‑н. работы, не паспець яе своечасова выканаць. [Насці] хацелася пагаварыць, але Кузьме не было часу, бо ён закапаўся ў сваёй рабоце.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тану́ць, тану, тонеш, тоне; незак.
1. Апускацца пад ваду на дно пад дзеяннем сілы цяжару. Жалеза тоне. Дрэва не тоне. □ Паведамлялася, што эсмінец вядзе бой з варожымі самалётамі, што эсмінец пашкоджаны і тоне.Кулакоўскі.// Гінуць, паміраць, ідучы на дно. «Нехта тоне, — здагадаўся Валодзька. — Трэба хутчэй ратаваць...»Гамолка.//перан. Гінуць, трацячы жыццёвыя сілы, волю пад уздзеяннем неспрыяльных умоў. Партыя хутка асушыла прышчэпаўскія балоты ў зямельных установах, дзе танула раней любая ініцыятыва, любая добрая задума.Лынькоў.
2.учым. Апускацца ў што‑н. мяккае, сыпкае, вязкае і пад.; засядаць, вязнуць у чым‑н. Тануць у гразі. Тануць у балоце. □ Пыл на дарозе быў, што прысак, ногі танулі ў ім.Шамякін.//перан. Станавіцца мала прыкметным сярод чаго‑н., закрывацца чым‑н. Крайнія хаты танулі ў густым тумане.Навуменка.Дарога ў маёнтак танула ў кустах чаромхі і бэзу.Хомчанка./ Пра гукі. Бывалі моманты, калі надыходзіў перарыў у громе, і тады чулася стральба кулямётаў дзесьці ў полі, на захад ад горада, пасля зноў усё танула ў выбухах артылерыйскіх разрываў.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)