Пярэ́сцюгі (пэрэ́сцюгі) ’ніткі неаднолькавай таўшчыні’ (івац., Жыв. НС). Магчыма, ад перасцігнуць ’перапыніць, пераняць’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перасці́гнуць, пярасьціга́ць ’пераняць, перапыніць’ (лід., Сцяшк. Сл.; стаўб., Нар. сл.). З польск.prześcigać, prześcignąć пераймаць, выпярэджваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПЕ́РШАЯ МЕДЫЦЫ́НСКАЯ ДАПАМО́ГА комплекс тэрміновых, простых мерапрыемстваў для выратавання жыцця чалавека і папярэджання ўскладненняў пры няшчасных выпадках, траўмах ці раптоўных хваробах.
Ажыццяўляецца на месцы здарэння самім пацярпелым (самадапамога) або інш. асобай, якая знаходзіцца побач (узаемадапамога). Ад своечасовай і якаснай П.м.д. часта залежыць ход хваробы, яе лячэнне, аднаўленне працаздольнасці. Агульныя меры П.м.д.: вынесці хворага з абставін, якія выклікалі няшчасны выпадак, перапыніць дзеянне шкоднага фактару; ліквідаваць цяжкі і небяспечны для хворага стан (напр., крывацёк); налажыць шыну, павязку, жгут; даставіць у бальніцу або выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Перака́за ’перашкода, замінка, цяжкасць’ (Гарб., Нас.), перака́зіць ’сапсаваць; перашкодзіць’ (Нас.). Да ка́зіць ’псаваць, шкодзіць’ (гл.), магчыма, пад уплывам польск.przekaza ’перашкода’, przekazić ’перашкодзіць; перапыніць (пры размове)’.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
leave off
спыні́ць, затрыма́ць, перапыні́ць
Continue where you left off — Праця́гвай адту́ль, дзе ты спыні́ўся
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
cut in
а) умяша́цца ў гу́тарку; перапыні́ць
б) адбі́ць партнэ́ра ў та́нцы
в) урэ́зацца (а́ўтам)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
насмы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Разм. Наскубці нейкую колькасць чаго‑н.; натузаць, нацягаць. Насмыкаць кудзелі. Насмыкаць сена. □ Цераз Верхакі не іду, а бягу загуменнямі, бо могуць перапыніць хлапчукі і насмыкаць за косы.Каліна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пастражэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Стаць строгім, стражэйшым. Голас Якімца пастражэў. Трэба было перапыніць Яўгена, не даць пагаварыць непатрэбшчыны.Савіцкі.Выпадак з Чахоніным насцярожыў не толькі брыгадзіра. Кожны член брыгады неяк схамянуўся, пастражэў.Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)