Кваснэ́к ’камяк цеста, што пакідаюць у дзяжы для закваскі’, ’перапечка з хлебнага цеста, прызначаная для закваскі’ (Сл. паўн.-зах.). Да *квасняк. Гіперкарэктнае э пад націскам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапечак ’пекар’ (Яруш.), перапяча́йка, перэпеча́йка ’булачніца і гандлярка вырабамі з цеста’ (Нас., Растарг.), ’пляткарка’ (Касп.). Да перапеча > перапе́чка (гл.). Словы маюць экспрэсію гумару, непахвальнасці ад таго, што хлеб мог быць недапечаны, ці яго перапякалі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапечкі ’мальва пагрэбаваная, Malva ncglecta Wallr.’ (маг., Кіс.; Гарэц., Інстр. 2, Дэмб. 2), ’мальва паўночная, Malva Borealis’ (Гарэц., Дэмб. 1). Да перапечка (гл.). Назва звязана з дзеясловам пячы, таму што расліна ў старажытныя часы ўжывалася ў ежу, параўн. чэш. chlebik, chlebiček, pečenek, kolcičify, ciganskė tvaružky (Махэк, Jména, 146–147).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПРА́ЖСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1945 у чэшскіх землях, узброенае антыфашысцкае нац.-вызв. паўстанне ў маі 1945 пад кіраўніцтвам Чэш. нац. савета (ЧНС, створаны ў крас. 1945 з прадстаўнікоў усіх груп руху Супраціўлення). Планавалася на 7 мая, але ўжо 1 мая ў шэрагу нас. пунктаў пачалося стыхійнае выступленне жыхароў. 5 мая цэнтрам барацьбы стала Прага: гараджане раззброілі і блакіравалі часці герм. арміі, захапілі склады з ваен. тэхнікай і ўзбраеннем, занялі цэнтр. тэлеф. станцыю, пошту, пачалі ўзводзіць барыкады. У гэты дзень было абвешчана, што ў чэш. землях улада перайшла да ЧНС як прадстаўніка ўрада Нац. фронту (створаны ў крас. 1945 у г. Кошыцы). 6 мая ням.-фаш. камандаванне пачало наступленне на Прагу, у шэрагу раёнаў горада завязаліся баі. 6—7 мая на бок паўстанцаў перайшлі «ўласаўцы» (гл. ў арт. Руская вызваленчая народная армія). Ваен.тэхн. перавага дазволіла акупантам пацясніць паўстанцаў, якія папрасілі дапамогі ў сав. войск. Каб зменшыць колькасць ахвяр і выратаваць Прагу ад разбурэння, сав. камандаванне раней прызначанага тэрміну пачало Пражскую аперацыю 1945. 9—10 мая Прага была вызвалена. У П.п. актыўны ўдзел прымалі эмігранты з Беларусі, у т. л. М.​І.​Забэйда-Суміцкі.

Літ.:

Движение Сопротивления в странах Центральной и Юго-Восточной Европы, 1939—1945. М., 1995;

Поп И.И. Чехословакия—Советский Союз, 1941—1947 гг. М., 1990.

І.​В.​Перапечка.

т. 12, с. 542

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Перапяча́йка ’жвавая, балбатлівая, ветраная жанчына’ (Др.-Падб.). Відаць, іранічнае ўтварэнне ад перапячайкаперапечка’ (Скарбы) або ад назваў асоб тыпу ўкр. перепічапка ’жанчына. якая пячэ хлеб’, рус. бранск. перепечайка ’жанчына, якая пячэ вырабы з цеста і прадае іх’. дзе зыходнае перапечаны мае пераноснае значэнне ’прайдошлівы; знаходлівы’, параўн. балі. препечен ’моцны, загартаваны’, макед. препеченица ’моцная гарэлка’ (перакідная некалькі разоў). Да пера- і пячы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Са́йка1 ’невялікая булка з пшанічнай мукі’ (ТСБМ), ’перапечка з ільнянога семя’ (Сл. ПЗБ). Новае запазычанне з рус. са́йка ’тс’, якое лічыцца вытворным ад *сая < эст. sai, Род. с. saia ’белы хлеб’, фін. saija ’тс’ (Праабражэнскі, 2, 245; Фасмер, 3, 546; Каліма, 212). Адваротны напрамак запазычання — з рускай у балтыйскую мову — прымае Кіпарскі (гл. у Фасмера, там жа).

Са́йка2 ’балкон’ (Касп.). З салька (гл.) у выніку дыялектнага пераходу йлʼ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

placek

plac|ek

м.

1. салодкі пірог;

2. ~ki мн. аладкі;

~ki kartoflane — дранікі;

3. перапечка; праснак;

padać (leżeć) ~kiem — падаць (ляжаць) плазам (ніцма)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Пе́рнік1перапечка з пшанічнай мукі на мёдзе’ (Нас., Сцяшк. Сл., Шпіл., Нікан., Вешт., Шат., Касп., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ; Нік. Очерки; смал., Даль). З польск. piernik < pierznik ’печыва з мёдам і духмяным перцам’, якое да першаснага *pьpьrnikъ з прасл. *pьpьrь > пе́рац (гл.) (Кюнэ, Poln., 86; Брукнер, 409).

Пе́рнік2 ’насыпка’ (дзятл., шкл., ЛА, 4) — з на‑пернік < па перʼе. Да пяро́ (гл.).

Пе́рнік3 ’перапляценне на перакрыжаваннях абручоў у кошыку (гняздо для рэбраў)’, ’ткацкі ўзор “у пернікі” — ператыканне’. (ТС). Да пернік1 (перанос семантыкі паводле падабенства).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апалькаперапечка’ (Сцяшк. МГ), рус. уладз. пале́нка, пали́ха, паленик ’тс’, паўдн. паленица ’хлеб’; укр. опалянок, каляниця ’тс’, польск. дыял. apalonek, apaloniec ’печаны хлеб’; чэш. opelka ’калач з рэшткі цеста’; славен. páljenek ’гатунак кукурузнага пірага’. Няясна. Прасцейшае — звядзенне да кораня паліць (Бірыла аб прозвішчы Апалька — Бел. антр. 2, 22; Вештарт, Лекс. Палесся, 112–115, Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1969, 4, 127); магчыма, вынік народнаэтымалагізуючых працэсаў; наўрад ці роднасна з літ. apalus ’круглы’ (Арашонкава і інш., там жа). Генетычная сувязь адзначаных форм таксама няпэўная: магчыма, гэта паралельныя новатворы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сачэ́нь ’выраб з кіслага або прэснага цеста ў выглядзе тоўстага бліна без начыння’ (ТСБМ, Нас., Касп., Гарэц., Др.-Падб., Мядзв., Малч., Шн. 3, Нар. сл.), сачэ́нь, сашэ́нь ’тс’ (Сл. ПЗБ), паўн.-усх. сачэ́нь, цацэ́нь, чачэ́нь (Цыхун, Бел.-рус. ізал., 90), сачэ́нь ’буханка хлеба, абкачаная ў муку’ (рас., Шатал.), ст.-бел. сачень ’праснак’ (Ст.-бел. лексікон). Рус. паўн.-усх., усх. со́чень ’від перапечкі на канапляным алеі’, пск. соче́ньперапечка’, смал. саче́нь, сачни́ ’бліны’. Ад сок1 (гл.), гл. Міклашыч 313; Фасмер, 3, 730. Сумесная беларуска-руская інавацыя з цэнтрам на рускай тэрыторыі; гл. аб гэтым Цыхун, там жа, 90.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)