БАДУЭ́Н I (Baudouin; 7.9.1930, Брусель — 31.7.1993),

кароль Бельгіі [1951—93], з Саксен-Кабургскай дынастыі. Стаў каралём пасля адрачэння свайго бацькі Леапольда III; яго пераемнік Альберт II.

т. 2, с. 214

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

successor [səkˈsesə] n. спа́дчыннік, спадкае́мец; спадкае́мніца; перае́мнік; насту́пнік (у справе);

appoint a worthy successor назна́чыць дасто́йнага перае́мніка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Nchf., Nachf. = Nachfolger(in) – наступнік (-ца), пераемнік (-ца)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

дыядо́хі

(гр. diadochos = пераемнік)

палкаводцы Аляксандра Македонскага, якія пасля яго смерці падзялілі паміж сабой створаную ім імперыю.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Nchfolger m -s, -

1) спадкае́мца, спа́дчыннік

2) паслядо́ўнік, перае́мнік, насту́пнік

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

насту́пнік, ‑а, м.

Разм.

1. Прадаўжальнік дзейнасці каго‑н.; пераемнік. Мы сагрэем планету Сваімі рукамі, Каб наступнікам нашым Паднесці, як дар. Макаль.

2. Той, хто заняў месца або пасаду свайго папярэдніка. Тры дні вадзіў Кастусь Серада новага старшыню па палетках «Чырвонай Нівы», перадаючы іх свайму наступніку. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прее́мник перае́мнік, -ка м.; (лицо, вступившее на смену кому-л.) насту́пнік, -ка м.; (продолжатель традиций) прадаўжа́льнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДЫЯДО́ХІ (ад грэч. diadochos пераемнік, нашчадак),

палкаводцы Аляксандра Македонскага (Пердыка, Антыпатр, Антыгон I Аднавокі, Яўмен, Касандр, Пталамей, Лісімах, Селеўк I, Нікатар і інш.), якія пасля смерці Аляксандра (323 да н.э.) падзялілі паміж сабой яго імперыю. У выніку працяглай барацьбы паміж імі (т. зв. войны дыядохаў), а таксама паміж іх нашчадкамі (т. зв. эпігонамі) узніклі 3 буйныя дзяржавы: Егіпет (пад уладай Пталамеяў), Македонія (на чале з Антаганідамі), дзяржава Селеўкідаў. Гл. таксама Элінізм.

т. 6, с. 308

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЖАНІБЕ́К (? — 1357),

хан Залатой Арды ў 1342—57, сын і пераемнік хана Узбека. Завалодаў прастолам, забіўшы двух сваіх братоў. У час яго праўлення Арда дасягнула найб. ваен. ўздыму. Актыўна ўмешваўся ва ўнутр. справы рус. княстваў. Для ўмацавання сваёй улады ў Ардзе насаджаў іслам. У 1356 здзейсніў паход у Азербайджан, захапіў Тэбрыз і пасадзіў там свайго намесніка. У выніку паўстання ў Тэбрызе да ўлады прыйшлі Джалаірыды, галіны Чынгісідаў, варожай да Дж. Загінуў, калі вяртаўся ў Арду.

т. 6, с. 87

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АПАСТО́ЛІКІ, апостальскія браты,

сялянска-плебейская ерэтычная секта 13 — пач. 15 ст. ў Паўн. Італіі. Засн. ў 1260 у г. Парма рамеснікам Сегарэлі. Прапаведавалі вяртанне да сац. і маёмаснай роўнасці паводле вучэння раннехрысц. апосталаў (адсюль назва), выступалі супраць феад. дзяржавы і каталіцкай царквы. Секта асуджана як ерэтычная і забаронена II Усяленскім саборам (Ліён, 1274), Сегарэлі ў 1300 спалены. Яго пераемнік Дальчына ў 1304 узняў паўстанне, якое задушана ў 1307. Апастолікі прапаведавалі свае ідэі ў Паўн. Італіі, Паўд. Францыі, Іспаніі і Германіі да 15 ст.

т. 1, с. 419

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)