у канстытуцыйным праве прынцып частковага [паэтапнага) абнаўлення саставу прадстаўнічых органаў улады з мэтай пазбегнуць рэзкіх змен у дэпутацкім корпусе, захаваць стабільнасць і пераемнасць у рабоце прадстаўнічай установы. Напр., 1/3 Кангрэса ЗША перавыбіраецца праз кожныя 2 гады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сукцэ́сія
(лац. successio = паслядоўнасць, пераемнасць)
рад паслядоўных змен расліннага покрыву з часам (напр. аднаўленне лясоў пасля вырубкі або пажару).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
СПА́ДЧЫННАСЦЬ,
уласцівасць арганізмаў забяспечваць матэрыяльную і функцыян.пераемнасць пакаленняў; адзін з гал. фактараў эвалюцыі. Праяўляецца ў бесперапыннасці жывой матэрыі пры змене пакаленняў. Фактары С. лакалізаваны ў храмасомах і цытаплазме (спадчыннасць цытаплазматычная). Генет. інфармацыя захоўваецца, узнаўляецца і перадаецца пры размнажэнні арганізмаў у выглядзе малекул нуклеінавых к-т (ДНК, РНК), якія з’яўляюцца матэрыяльнымі носьбітамі ўсіх відаў С. Асобная роля ў С. належыць дакладнасці ўзнаўлення малекул нуклеінавых к-т у працэсах рэплікацыі і транскрыпцыі, а таксама высокай ступені дакладнасці сінтэзу бялкоў у працэсе трансляцыі. Рэалізацыя С. залежыць ад асаблівасцей генатыпу, знешніх умоў і адбываецца ў розных варыянтах. Напр., асобіны з розным генатыпам маюць аднолькавы фенатып (гл.Дамінантнасць), арганізмы з аднолькавым генатыпам — розны фенатып (гл.Мадыфікацыі). Функцыян.пераемнасць пакаленняў забяспечваецца таксама перадачай інфармацыі ад аднаго пакалення да другога ў ходзе навучання, т.зв. сігнальная С. Аснова гэтага працэсу — умоўнарэфлекторная дзейнасць вышэйшых арганізмаў (асабліва ў чалавека). У ходзе ўзнікнення і развіцця жыцця на Зямлі С. адыгрывала вырашальную ролю шляхам спалучэння кансерватыўнасці са зменлівасцю ў замацаванні дасягнутых эвалюцыйных пераўтварэнняў. Вывучэнне заканамернасцей С. мае важнае значэнне для медыцыны, сельскай гаспадаркі і інш.Гл. таксама Дарвінізм, Мендэля законы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛАФЕ́Й,
рускі публіцыст 1-й пал. 16 ст., адзін з ідэолагаў іасіфлян. Манах Елеазарава манастыра ў г. Пскоў. Аўтар шматлікіх пасланняў да вял.кн.Васіля III, цара Івана IV і інш. асоб. У лістах да Васіля III найб. паслядоўна выклаў канцэпцыю «Масква — трэці Рым» (пераемнасць Масквы як сусв.паліт. і царк. цэнтра пасля страты гэтай ролі «другім Рымам» — Канстанцінопалем і, адпаведна, улады маскоўскіх вял. князёў ад рым. і візант. імператараў, «богаабранасць» рус. народа і г.д.), якая разам з «Паданнем аб князях уладзімірскіх» пакладзена ў аснову афіц. ідэалогіі рас. самадзяржаўя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЎЧО́НАК Марыя Сіланцьеўна (н. 11.5.1944, в. Новы Востраў Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. паэтэса. Скончыла БДУ (1965). З 1965 настаўнічала, працавала ў Шчучынскай раённай газеце, з 1978 на Гродзенскай абл. студыі тэлебачання, у выд-ве Ін-та сучасных ведаў, на радыё «Гродна». З 2001 гал. рэдактар альманаха «Нябесны знак». Друкуецца з 1954. У паэт. зб-ках «Белая ластаўка» (1971), «Свята зямлі» (1976), «Бацькоўскае імя» (1981), «Раса-расінка» (1985) і інш. роздум пра жыццё і каханне, пераемнасць пакаленняў, паэтызацыя прыроды. Некат. вершы Ш. пакладзены на музыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХА́РАЎ Аляксандр Раманавіч (н. 14.4.1925, в. Парылава Ужурскага р-на Краснаярскага краю, Расія),
бел. графік. Засл. дз. маст. Беларусі (1995). Скончыў Маскоўскі паліграф.ін-т (1962). Працуе ў тэхніцы лінагравюры, афорта і інш. Стрыманасцю і лаканізмам адметныя работы, прысвечаныя грамадз. і Вял.Айч. войнам («Народжанаму — мір», 1964, «Хвіліна маўчання», 1975, «Пераемнасць», 1977); рамант. лірычнасцю і ўзнёсласцю нар. тыпажу — «Бабіна лета» (1965), «Свеціць месяц» (1968), «Графічная саната» (1971), «Проба крылаў» (1981). Аўтар трыпціха «Балада пра маці» (1967), ліста «Маці чалавечая» (1969), карціны «Неперспектыўная вёска» (1996).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАКА́Ў Віктар Афанасьевіч (22.1.1935, в. Целяшы Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. — 10.6.2000),
бел.паэт. Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1958), Мінскую вышэйшую парт. школу (1971). Працаваў настаўнікам, у шклоўскай раённай газеце, у газ. «Звязда», з 1975 у час. «Полымя», з 1982 адказны сакратар. Друкаваўся з 1956. У зб-ках вершаў і паэм «Вернасць» (1968), «Акно ў зялёны сад» (1972), «Пазыўныя» (1975), «Песня і памяць» (1979), «І сноп, і птах, і я...» (1983), «Жыць — палоць» (1995) тэмы любві да радзімы, ваен. дзяцінства, пераемнасць пакаленняў, праблемы сучаснай вёскі. Аўтар нарысаў, крытычных артыкулаў, рэцэнзій.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЭ́ДЭРЫК IX (Frederik; 11.3.1899, замак Зоргенфры каля Лінгбі, Данія — 14.1.1972),
кароль Даніі [1947—72]; контр-адмірал (1945). З дынастыі Глюксбургаў. Шмат разоў быў рэгентам у час хваробы свайго бацькі караля Крысціяна X [1912—47], у т. л. ў час крызісу 1942—43 у адносінах Даніі з ням.-фаш. акупантамі. Пры Ф. IX самакіраванне атрымалі Фарэрскія а-вы (1947), пачаўся працэс інтэграцыі Даніі ў зах.еўрап. рэгіянальныя арг-цыі (Савет Еўропы, Еўрап.эканам. супольніцтва, НАТО і інш.). Падпісаў новую канстытуцыю, паводле якой уведзены аднапалатны парламент (фолькетынг) і пераемнасць манархіі па жаночай лініі. Пасля смерці Ф. IX дацкі прастол заняла яго дачка Маргрэтэ II.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́РЧАНКА Станіслаў Міронавіч (н. 21.1.1938, Масква),
бел. скульптар. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1969). У 1969—93 выкладаў у Бел.АМ. Творам уласціва спалучэнне традыцый стараж. пластыкі з сучаснымі формамі маст. выражэння. Сярод твораў: манум.-скульпт. кампазіцыі «Флейтыст» у гасцініцы «Турыст» (1973) і «Асветнікі» ў грамадска-культ. цэнтры мікрараёна Паўд. Захад (1983—84) у Мінску; «Мадонны Чарнобыля» ў г. Любек (1992) і «Рускі анёл» у г. Вармзен (1995) у Германіі; рэльефы «Пераемнасць культур» у бібліятэцы г. Наваполацк Віцебскай вобл. (1990). «Сцяна міру» для г. Небраска (ЗША, 1993); станковыя кампазіцыі «Купальскія гульні» (1978), «Возера Нарач» (1980), «Зямля» (1981), скульптура «Дакрананне» (1997).
асноўны спосаб дзялення эўкарыётных клетак. Забяспечвае строга аднолькавае размеркаванне рэдуплікаваных храмасом паміж даччынымі клеткамі, захоўвае генет. раўнацэннасць клетак і пераемнасць у шэрагу клетачных пакаленняў. У М. ўмоўна вылучаюць некалькі стадый (прафазу, метафазу, анафазу і тэлафазу), якія паступова і бесперапынна пераходзяць адна ў адну. Іх працягласць залежыць ад тыпу тканкі, фізіял. стану арганізма, знешніх фактараў і доўжыцца ад некалькіх мінут да многіх гадзін (у сярэднім 1—2 гадзіны). Перыяд паміж 2 паслядоўнымі мітатычнымі дзяленнямі наз.інтэрфазай.
Літ.:
Алов И.А. Цитофизиология и патология митоза. М., 1972.