перае́мнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. перае́мнасць
Р. перае́мнасці
Д. перае́мнасці
В. перае́мнасць
Т. перае́мнасцю
М. перае́мнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перае́мнасць ж. прее́мственность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перае́мнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць пераемнага. Пераемнасць літаратурных традыцый. □ Кожны новы перыяд у развіцці мастацкай літаратуры.. звязаны гістарычнай пераемнасцю з папярэднім перыядам. Барысенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераемнасць (філас.) 8/380—381

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРАЕ́МНАСЦЬ,

паслядоўнасць пераходу ад адной з’явы (этапа, ступені) у працэсе развіцця да другой, калі ўзнікшае новае захоўвае ў сабе некаторыя рысы і асаблівасці старога. Мае аб’ектыўны і ўсеагульны характар, праяўляецца ва ўсіх працэсах развіцця прыроды, грамадства, народа, культуры, асобы і г.д. У галіне нежывой прыроды яна ўвасабляецца ў адпаведнасці прынцыпе, паводле якога квантавая механіка асімптатычна пераходзіць у класічную механіку ва ўмовах, калі можна не ўлічваць велічыню кванта дзеяння h, прымаючы, што h прыбліжаецца да нуля (h → 0). У вобласці жывой прыроды праяўляецца ў пераемным паходжанні і развіцці відаў жывёл і раслін, ва ўзнікненні іх разнавіднасцей. Асабліва важнае значэнне П. набывае ў грамадскім развіцці, дзе яна праяўляецца ў змене гіст. эпох, тыпаў грамадства, дзяржаў, культур, рэлігій, сістэм адукацыі і г.д. Напр., культура ўзнікае на аснове традыцый, але ў працэсе гіст. развіцця яе змест, тыпы, формы, стылі і інш. непазбежна ўключаюць у сябе адхіленні ад агульнай традыцыі, узнікненне новых тыпаў, стыляў, форм выражэння, якія пры ўсіх сваіх навацыях захоўваюць істотныя рысы традыц. каштоўнасцей, вобразаў, сюжэтаў. Ва ўмовах сучаснага постсав. грамадства, у т. л. на Беларусі, адкідаюцца многія каштоўнасці, уласцівыя сав. эпосе, адбываецца змена каштоўнасных арыентацый многіх людзей, у першую чаргу моладзі, але т.зв. «вечныя», агульначалавечыя каштоўнасці — любоў, годнасць, сумленне і інш. — захоўваюць сваё прыярытэтнае значэнне. Найб. выразна П. праяўляецца ў змене пакаленняў, калі моладзь узнаўляе і ўзбагачае вопыт былых генерацый людзей у новых эканам., паліт., культ. умовах, захоўвае П. з імі ў асн. паняццях сэнсу жыцця, увасобленых у Бібліі, у класічнай л-ры, філасофіі і г.д.

Я.​М.​Бабосаў.

т. 12, с. 275

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

перае́мнасць ж.

1. (хваробы) rblichkeit f -;

2. (паслядоўнасць) Aufeinnderfolge f -;

по́ўная перае́мнасць vllständige Kontinuität

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

перае́мны, -ая, -ае (кніжн.).

Які ідзе паслядоўна, развіваецца ад аднаго да другога; заснаваны на непасрэдным пераходзе ад аднаго да другога.

П. рад з’яў.

Пераемная сувязь развіцця чаго-н.

|| наз. перае́мнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прее́мственность

1. перае́мнасць, -ці ж.;

2. паслядо́ўнасць, -ці ж.; см. прее́мственный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Nchfolge f -

1) насле́даванне

2) перае́мнасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

кантынуітэ́т

(ад лац. continuitas = бесперапыннасць)

1) пераемнасць у развіцці права;

2) бесперапыннасць пасяджэнняў парламента.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)