прапагандава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; незак., што.

Займацца прапагандай чаго-н.

П. перадавы вопыт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уда́рнік¹, -а, мн. -і, -аў, м.

Перадавы работнік вытворчасці.

Ударнікі вытворчасці.

|| ж. уда́рніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уда́рнік

перадавы рабочы; музыкант’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. уда́рнік уда́рнікі
Р. уда́рніка уда́рнікаў
Д. уда́рніку уда́рнікам
В. уда́рніка уда́рнікаў
Т. уда́рнікам уда́рнікамі
М. уда́рніку уда́рніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

аванга́рд

перадавы атрад’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. аванга́рд аванга́рды
Р. аванга́рда аванга́рдаў
Д. аванга́рду аванга́рдам
В. аванга́рд аванга́рды
Т. аванга́рдам аванга́рдамі
М. аванга́рдзе аванга́рдах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

перадава́я, -о́й, мн. -ы́я, -ы́х, ж.

1. Перадавы артыкул у газеце, перадавіца.

2. Участак баёў, перадавая пазіцыя.

Знаходзіцца на перадавой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прагрэсі́ўны, -ая, -ае.

1. Які паступова ўзмацняецца, узрастае.

Прагрэсіўная аплата працы.

2. Які імкнецца да прагрэсу, перадавы.

Прагрэсіўная тэхналогія.

|| наз. прагрэсі́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вылучэ́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Перадавы супрацоўнік, вылучаны на якую-н. адказную работу.

|| ж. вылучэ́нка, -і, мн. -і, -нак.

|| прым. вылучэ́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аванпо́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Перадавы вартавы пост, а таксама месца размяшчэння такога паста.

|| прым. аванпо́ставы, -ая, -ае і аванпо́сны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перадзві́жнік, -а, мн. -і, -аў м.

Перадавы, дэмакратычна настроены мастак-рэаліст другой паловы 19 ст. ў Расіі, удзельнік перасовачных мастацкіх выставак.

|| прым. перадзві́жніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

editorial1 [ˌedɪˈtɔ:riəl] n. перадавы́/рэдакцы́йны арты́кул

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)