Пеража́біцца (пірыжа́біцца) ’перагнуцца’ (Бяльк.). Да пера- і жаба5 ’карабатае месца на лязе касы’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

przegiąć się

зак. перагнуцца; сагнуцца; нахіліцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

перахілі́цца, ‑хілюся, ‑хілішся, ‑хіліцца; зак.

1. Крута нахіліцца. Лодка перахілілася і зачарпнула вады. □ Каб заглянуць у .. [гняздо], трэба было перахіліцца назад і вісець над бяздоннем. Маўр.

2. Перагнуцца, перавесіцца цераз што‑н. Перахіліцца цераз стол.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

przechylić się

зак.

1. перагнуцца, перахіліцца, перавесіцца;

2. перан. схіліцца;

przechylić się na czyją stronę — схіліцца на чый бок

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Перакабоўчыццаперагнуцца’ (Сцяшк. Сл.). Да пера- (гл.) і ⁺кабоўчыцца, якое далучаюць (Варбот, Этимология–1979, 34–37) да групы слоў прасл. *(s)kob‑: закуба́нь ’невялікая затока на рацэ’ (Бяльк.), закабо́ўка ’выгін ракі, лука’, заканабо́ўка ’тс’, закабалі́на ’затока на рацэ’, закабе́нь ’месца, вымытая ракою’ (Яшк.), закаба́іна ’невялікі заліў’ (гл.), драг. закабе́і ’складаныя хады ўнутры чаго-н.’ рус. маск. кобе́нить ’апрацоўваць зямлю’ < кобень ’крук, ключы’ > ’саха’, ст.-чэш. kobiti se ’натурыцца, упарціцца’, як і рус. кобениться ’тс’, славац. дыял. kajbavej ’крывы, няроўны’ — да незасведчанага *kabati з зыходнай семантыкай ’гнуць, згінаць’, які з *kobiti < *kobь ’зло; упартасць; распуста’ і інш. (Трубачоў, Эт. сл. 9, 106; 10, 91–92 і 102).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)