перагну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ніся; зак.

Сагнуцца пад вуглом, дугой; сагнуць сваё тулава, нахіліўшыся на што-н., звесіцца.

П. цераз падаконнік.

|| незак. перагіба́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і перагіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перагну́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перагну́ся перагнё́мся
2-я ас. перагне́шся перагняце́ся
3-я ас. перагне́цца перагну́цца
Прошлы час
м. перагну́ўся перагну́ліся
ж. перагну́лася
н. перагну́лася
Загадны лад
2-я ас. перагні́ся перагні́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час перагну́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перагну́цца сов. перегну́ться;

п. це́раз парэ́нчы — перегну́ться че́рез пери́ла

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перагну́цца, ‑гнуся, ‑гнешся, ‑гнецца; ‑гнёмся, ‑гняцеся; зак.

Сагнуцца ў дзве столкі, пад вуглом, дугой. // Сагнуць сваё тулава, нахіліўшыся на што‑н., звесіцца. Надзейка перагнулася цераз падаконнік, уткнулася тварам у бэзавую [к]вецень. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перагіба́цца і перагіна́цца гл. перагнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перегну́ться перагну́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перагіба́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перагнуцца.

2. Зал. да перагібаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перагіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перагнуцца.

2. Зал. да перагінаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перагіна́цца несов., возвр., страд. перегиба́ться; см. перагну́цца, перагіна́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перагіба́цца несов., возвр., страд. перегиба́ться; см. перагну́цца, перагіба́ць I

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)