кро́хкі, ‑ая, ‑ае.

Які лёгка крышыцца, распадаецца на часткі; ломкі. Крохкі лёд. Крохкае дрэва. □ Вязалі снапы асцярожна: крохкая салома, калі моцна закручваць перавясла, ірвалася. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МЭ́НДЛІК,

у беларусаў спосаб сушкі снапоў жыта і пшаніцы на полі. Звычайна М. ставілі з 10 снапоў: да вертыкальна пастаўленага снапа пад нахілам прыстаўлялі 4 снапы, потым — яшчэ 4 у прамежкі, апошнім — дзесятым — накрывалі М. Сцёблы з калоссем гэтага снапа заломвалі каля перавясла, каб атрымалася «веер-шапка». Яна засцерагала астатнія снапы ад дажджу і мацавала М. У добрае надвор’е «шапку» здымалі, каб зерне ў снапах хутчэй прасохла. У некат. рэгіёнах М. называлі бабкамі.

Л.​І.​Мінько.

т. 11, с. 58

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пе́равезень (пе́ревезень, пе́рівізінь) ’перавясла’ (Бяльк.), пе́рвязень ’тс’ (Юрч.). Да пера- і вяза́ць (гл.); суфікс ‑ень (< прасл. *‑enь) надае значэнне прадмета дзеяння (Сцяцко, Афікс. наз., 38); новае ўтварэнне замест перавя́сла (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перавясёлка ’вясёлка’ (ДАБМ, к. 312; Ян.), перавесялу́ха (кліч., ДАБМ, камент., 902). У выніку кантамінацыі лексем вясёлка, весялу́ха ’тс’ і перавя́слаперавясла’ > ’пояс’, ’каромысла’, ’ручка ў вядры’. Параўн. гом. каро́місел на не́бе ’вясёлка’, а таксама літ. júosta ’пояс’ і ’вясёлка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абаро́нкі, обаронкіперавясла з кручаных дубцоў, якім змацоўваюцца зубы бараны паміж драўлянымі прутамі’ (Дзімітр.). Гл. барана.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паво́йнік 1, ‑у, м.

Травяністая або кустовая расліна сямейства казяльцовых.

паво́йнік 2, ‑а, м.

Спец. Жгут з тонкіх галін, накшталт перавясла, якім змацоўваюць бярвёны плыта. Вада шумна клекатала ў тоўстых павойніках. Савіцкі.

паво́йнік 3, ‑а, м.

Даўні жаночы галаўны ўбор; намітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вязьмо́, ‑а; мн. вёзьмы, ‑аў; н.

1. Абл. Перавясла. Ці даўно нас вялі васільковыя сцежкі?.. Залатыя снапы, залатое вязьмо, апавітыя сонцам усмешкі. Кляшторны.

2. Уст. Складанае спляценне чаго‑н.; вузел. Маўчыць стары. Праз шум, праз лёскат далёка думкі пацяклі — туды, дзе спіць старая вёска ў вязьме няроўных каляін. Дудар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вязка, звязка, вясла, нізанка, нізка; перавяз, перавясла, вянок, маток (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Ву́здзер ’ніжняя частка снапа’ (івац., Жыв. сл.), ву́здэр, у́здэр ’частка снапа ад перавясла да зрэзу’ (пін., Шатал.), ву́здро, вздро, вузды́р ’тс’ (брэсц., Нар. лекс.). Ад гузы́р ’тс’ з пераасэнсаваннем пачатковага г у якасці пратэтычнага і заменай яго в‑ пратэзай; параўн. гузды́р ’тс’ (лун., Шатал.), д устаўное, як у здрачо́к ’зрэнка’ і пад. Параўн. вузы́р.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паво́йнік1 ’жгут з тонкіх галін, накшталт перавясла, якім замацоўваюць бярвенне плыта’ (ТСБМ). Да віць. Сюды ж павіва́нка ’пуга, звітая з дзвюх столак і абвітая тонкай вяроўкай’ (Нар. сл.).

Паво́йнік2 ’даўні жаночы галаўны ўбор; намітка’ (ТСБМ), ’чэпчык’ (Мат. Гом.). Рус. пово́йник, пово́й ’тс’, серб.-харв. по̀во̄ј ’пялёнкі; спавівач’. Да віць з іншай ступенню агаласоўкі галосных (гл. Траўтман, 346; Фасмер, 3, 294).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)