Лу́міна ’невялікая пожня, залітая вадой’, ’сажалка’ (полац., Нар. лекс.), ’нізіна’, ’яма, паглыбленне на дне рэчкі, возера’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’лужына, упадзіна, яма’, ’нізіна з адным відам расліннасці’ (Касп.), лу́мка ’паглыбленне ў зямлі’, ’палонка’ (чашн., Касп.; шум., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. lomà ’даліна, яр’, ’лагчына’, ’яма’, а таксама lóbas ’тс’, ’склон’, ’лужа’, ’рэчышча’. Менш верагодна Фасмер (2, 533), які для рус. лу́мка ’ямка, пелька’ дапускаў у якасці крыніцы запазычання ням. Luhme ’палонка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дух

1. Прасечаная пелька ў лёдзе ракі для лоўлі рыбы (Нас. АУ). Тое ж ду́хі (Рэч.).

2. Цёплы летні вецер (бел. азбукоўнікі XVI—XVII стст. Судн. 307, Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Пель, пе́ля, пе́лка, пе́лька, пе́лячка ’нізіна сярод поля, звычайна круглая або авальная’ (парыц., Янк. Мат.), ’лагчына’ (жытк., Мат. Гом.); ’сажалка; балота’ (брагін., Шатал.), ’лунка’ (лельч., Нар. лекс.), ’палонка’ (Шат., ТС, Сл. ПЗБ; рэчыц., Нар. сл.; петрык., Шатал.; Ян.; Растарг., Янк. 1; Мат.; Яшк.; хойн., Мат. Гом.; З жыцця; маг., гом., ЛА, 1), ’мачулішча’ (добр., ЛА, 4), ’частка ракі, якая зімой не замерзла’ (рэч., ЛА, 2); ’невялікі прыродны вадаём — круглы ў лесе ці на полі, дзе стаіць вада’ (петрык., Шатал.; калінк., ЛА, 2). Балтызм, параўн. літ. pélkė ’балота’, ст.-прус. pelky ’багна, твань’, лат. pelce ’лужа’. Больш падрабязна гл. Талстой, Геогр., 167–169; яго ж, Этимология–1967, 145–157.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пле́на, плена, плёнка, плёначка ’тонкая шчарбінка або лускавінка на метале’ (Нас.), ’трэшчынка ляза касы, сякеры’ (ТС), параўн. рус. плена ’трэшчынка, наслоены лісточак, бліскаўка ў метале ці камені (напр., лабрадарыт)’, польск. płońпелька’, plonio, чэш. дыял. plena ’шчарбінка ў жалезе’, pleń ’шчарбінка на сякеры’, славац. plena ’тс’, славен. plėna ’шчарбінка ў жалезе’, серб.-харв. шток, plena ’трухлявае месца ў дрэве’, plen(ß)vt plenav ’дрэнна каваны, са шчарбінамі’, ’рыхлы, дуплісты’, балг. плена ’трэшчына, шчыліна’. Паводле Махэка, першаснае значэнне лексемы — як у рус. плець ’зярнятка попелу (у адлітым метале)’, роднасным яму з’яўляецца літ. plėnys попел’, лат. pienes ’белы попел на вуголлі’, а таксама ст.-грэч. σπληδός, σποδός ’попел’ (Махэк₂, 458). Фасмер (3, 278) і інш. (тамсама) супастаўляюць з лат. plova ’неглыбокая трэшчына ў метале’, якое звязваюць з лат. piene ’гаралы акаліна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плёс1, плёса, плёска, плёсы, плёса, плес, пле́со ’шырокі, ціхі і глыбокі ўчастак ракі паміж перакатамі, заваротамі ці астравамі, затока’ (ТСБМ, БРС, Сцяшк. Сл., Гарэц., Сл. ПЗБ, Др.-Падб.; жытк., саліг., стол., Талст.; Стан.; карэліц., Сцяшк. Сл.), ’яміны з вадою на сенажаці’, ’пойма ракі’, ’самы глыбокі ўчастак возера, дзе ловяць рыбу’, ’заліўны луг’ (Сл. ПЗБ), ’ціхая завадзь’ (Бяльк.; Гарэц., Байк. і Некр.), ’былое рэчышча’ (смарг., Сцяшк. Сл.), ’яма на лузе, запоўненая вадой’ (ст.-дар., Нар. сл.), ’чыстае, незарослае сярод возера месца’ (паўн.-усх., КЭС), ’частка ракі. якая зімой не замярзае’ (лях., ЛА, 2), ’шырокае месца на рацэ, а таксама на лузе, у полі’ (ТС), ’сярэдзіна возера, ракі’ (полац., Талст.), ’шырокі фарватар’ (Крывіч, 1), бабр. ’возера, зарослае расліннасцю’, ’балота’, ’нізкі, заліўны луг’, ’забалочаныя берагі азёраў’ (палес., Талст.), ’прырэчная сенажаць, якая заліваецца ў час разводдзя’ (глус., Янк., дыс.), ’занесенае пяском колішняе балота’ (Скарбы). Укр. пле́со ’возера па цячэнню ракі, моцна пашыранае месца ракі, не зарослае, з ціхай плынню’, ’градка чатырохвугольнай формы’; рус. плёс, плёса, плеса́ ’адкрытая, шырокая частка ракі са спакойнай плынню’, ’глыбокае месца ў рацэ, возеры’, ’яма на балоце’, ’заліўны луг, ’новы бераг ракі пасля мены яе рэчышча’, ’нізкае месца, дзе стаіць вада’, ’балота’, ’пелька ў балоце’; польск. дыял. plosek ’невялікая яма, запоўненая вадой’, вял.-польск. pleski (1498 г.), рыбацк. ploso ’глыбіня, глыбокае месца ў рацэ, возеры’, ’поўнае возера’, ’пойма ракі’; ст.-луж. ples(o) ’возера’; чэш. pleso ’возера, ставок, стаячая вада; глыбокае месца ў струмені; лужа для гусей’; ’западзіна ў рацэ’, ’балота’; славац. pleso ’горнае бяссцёкавае возера’, ’сажалка’, ’стаячая вада, лужа’; на паўд.-слав. тэрыторыі захавалася толькі ў тапонімах. Прасл. *pleso. Няяснае слова рэліктавага паходжання (Махэк₂, 458–459; Банькоўскі, 2, 610). Фасмер (3, 280) семантычна збліжае яго з пле́сна, плюсна, выводзячы прасл. *pletso, што, на думку Бязлая, з’яўляецца сумніўным; ён падтрымлівае думку Махэка, спасылаючыся на с.-в.-ням. Flosche ’яма, у якую прасочваецца вада’, лат. plesa, plēsa ’нерухомае глыбокае месца ў рацэ і інш.’ (Этимология–1973, 183–184). Сучасная семантыка, як здаецца, не пацвярджае меркаванне пра супрацьпастаўленне слав. *Pleso*Bolto, як адкрытай і забалочанай воднай прасторы (Трубачоў, Этногенез, 128), параўн. плёсо ’зарослае балота, твань’ (ганц., ЛА, 5).

Плёс2 ’хвост у вялікай рыбіны’ (Нас., Гарэц., Дабрав.), рус. дыял. плеск і плёск ’задняя частка тулава рыбы, рыбін хвост’. Да плёскаць (гл.), параўн. плёс! — ’удар рыбы хвастом’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)