Lndschaftsmalerei f - пейза́жны жы́вапіс

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Відзікпейзажны малюнак у рамцы пад шклом’ (гродз., Сцяц., Словаўтв.); ’паштоўка’ (маз. Мат. Гом.). Укр. видик, рус. видик (памянш. ад від), польск. widok ’від, перспектыва, пейзаж, пейзажны малюнак’, чэш. viděk ’вёска, правінцыя, перыферыя’; ’пейзаж, від’, славац. vidiek ’тс’, серб.-харв. вѝдик ’гарызонт’; ’від’, макед. видик ’тс’. Запазычана з польск. widok; пры гэтым суфікс ‑ok заменены на беларускі ‑ік (з памяншальна-ласкальным адценнем). Пазней стала ўспрымацца як памяншальнае ад від (Сцяц., Словаўтв., 112).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

lndschaftlich a

1) абласны́, правінцыя́льны

2) ландша́фтны, пейза́жны, маляўні́чы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

АЛЬШЭ́ВА,

вёска ў Беларусі, у Свірскім пасялковым савеце Мядзельскага р-на Мінскай вобл. За 58 км на ПнЗ ад Мядзела, 198 км ад Мінска, 15 км ад чыг. ст. Лынтупы. 55 ж., 29 двароў (1995). На левым беразе р. Страча — рэшткі сядзібы 1887—93 і пейзажны парк.

т. 1, с. 289

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

жы́вапіс, ‑у, м.

1. Від выяўленчага мастацтва, які перадае прадметы і з’явы навакольнага свету пры дапамозе фарбаў. Творы жывапісу. Пейзажны жывапіс. // Характар, манера мастацкага паказу, уласцівыя гэтаму віду мастацтва. Слабыя і моцныя бакі жывапісу мастака.

2. зб. Творы гэтага віду мастацтва: карціны, фрэскі і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПА́ЎЛАЎСК,

горад у Ленінградскай вобл., за 30 км на Пд ад С.-Пецярбурга. Размешчаны на схіле Балт.-Ладажскага ўступа, на беразе р. Славянка. Засн. ў 1777, у 1918—44 наз. Слуцк. Нас. 25,4 тыс. чал. (1999). Да 1917 загарадная рэзідэнцыя рас. імператараў. Гіст. ядро П. — арх.-паркавы ансамбль у стылі класіцызму (арх. Ч.​Камерон, В.​Брэна, А.​Вараніхін, П.​Ганзага і інш.). На высокім узгорку — палац (1783—1807), які складаецца з асн. будынка і бакавых флігеляў, злучаных з ім галерэямі. Да палаца прылягае пейзажны парк пл. каля 600 га з павільёнамі («Храм дружбы», «Каланада Апалона», «Тры грацыі», усе 1780-я г.) і інш. збудаваннямі (мост «Чыгунны», 1823). Ансамблю ўласцівы гарманічнасць кампазіцыі, зліццё архітэктуры з прыродай, багацце відавых перспектыў і ландшафтных куткоў. З 1918 музей. Разбураны ў Вял. Айч. вайну, адноўлены. З 1983 палацава-паркавы музей-запаведнік. Іл. гл. таксама да арт. Пейзажны парк.

Палац у г. Паўлаўск 18—19 ст.

т. 12, с. 205

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПСУ́ЕЎСКІ ПАРК,

помнік садова-паркавага мастацтва канца 19 ст. ў в. Псуя Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. Закладзены на беразе воз. Псуя. Парк эканам. тыпу. Вял. пладовы сад у выглядзе алей з дэкар. групамі ўнутры з трох бакоў абмежаваны ахоўнымі прысадамі. З чацвёртага боку прымыкае пейзажны ўчастак парку, тут стаяў сядзібны дом (не захаваўся). Растуць рэдкія пароды дрэў: піхты сібірская і бальзамічная, елкі канадская і калючая (форма блакітная), хвоя чорная, лістоўніцы еўрап. і сібірская.

В.​Р.​Анціпаў.

т. 13, с. 108

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗЯ́ТЛАЎСКАЯ СЯДЗІ́БА,

помнік архітэктуры ракако. Створана ў 1751 па фундацыі Мікалая Радзівіла ў г.п. Дзятлава Гродзенскай вобл. на беразе р. Дзятлаўка. Комплекс уключае палац, пейзажны парк з вадаёмам і творамі архітэктуры малых формаў (масткі, павільёны), які з У паўкальцом агінае палац. Гасп. пабудовы размяшчаліся пры ўездзе з Пд у сядзібу.

Палац — мураваны 2-павярховы прамавугольны ў плане аб’ём з высокім вальмавым дахам і 2 вуглавымі вежападобнымі алькежамі на цокальным паверсе, накрытымі ўвагнутымі шатрамі з заломамі (алькежы не зберагліся).

А.​М.​Кулагін.

Дзятлаўская сядзіба. З малюнка Н.​Орды. 19 ст.

т. 6, с. 166

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЬБЯРЦІ́Н,

былая сядзіба, потым фабрычны пасёлак у Слонімскім р-не, з 19.1.1965 у межах г. Слонім. Узнік у 1-й пал. 19 ст. як сядзіба маршалка слонімскага В.​Пуслоўскага, куды ўваходзілі палац з гасп. будынкамі і пейзажны парк (гл. Слонімская сядзіба «Альбярцін»). Калі ў 19 ст. побач з сядзібай узніклі прамысл. прадпрыемствы (Альбярцінская дывановая мануфактура, Альбярцінская лесапільна-сталярная фабрыка, Альбярцінская суконная фабрыка, Альбярцінская шоўкакруцільная фабрыка, Альбярцінскі чыгуналіцейны завод, Альбярцінскі электралямпавы завод і інш.), ператварыўся ў фабрычны пасёлак. У 1897 — 518 ж. У 1927 тут заснавана кардонная ф-ка «Альбярцін», з 1990 — нар. прадпрыемства «Альбярцін».

т. 1, с. 275

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДВАРНІ́ЗГАЛАЎСКАЯ СЯДЗІ́БА,

помнік сядзібна-паркавай архітэктуры 2-й пал. 19 ст. Размешчана на паўн.-зах. ускраіне в. Двор Нізгалава Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл., на беразе р. Ула. Комплекс у стылі позняга класіцызму ўключае 1-павярховы мураваны сядзібны дом (пашкоджаны ў 1944, адноўлены ў 1970), флігель, кухню, вяндлярню, 2 гасп. корпусы.

Тэрыторыя сядзібнай забудовы злучаецца з паркам невял. курцінамі з елак, хвой і клёнаў. Кампазіцыя парку (пл. 4 га) — прыклад перабудовы рэгулярнага парку ў пейзажны. Сярод насаджэнняў рэдкія ў рэспубліцы экзэмпляры бярозы далекарлійскай (выш. 17 м, дыяметр ствала 58 см) і кедра еўрап. калонападобнага (выш. 12 м, дыяметр ствала 48 см).

А.​А.​Міцянін.

т. 6, с. 76

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)