Сярэ́дзіна1 ’цэнтр, сярэдняя частка, асяродак; унутранасць’ (ТСБМ, Касп., Шымк. Собр., Бяльк., Некр. і Байк., Сл. ПЗБ, Янк. 2, Варл.), серэ́дзіна ’тс’ (ТС), ст.-бел. середина ’тс’ (Альтбаўэр). Укр. сере́ди́на, рус. середи́на, в.-луж. srjedźina, славен. sredína, серб.-харв. срѐдина, балг. среди́на, макед. средина ’сярэдзіна’; дэрываты (магчыма, незалежныя) ад прасл. *serda/*serdь ’сярэдзіна’, параўн. сярод, гл. (Чарных, 2, 156–157; ЕСУМ, 5, 218). Параўн. серада.

Сярэ́дзіна2паясніца’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Сцяшк., Жд. 1, Ян.), ’задняя частка тулава вышэй клубоў’ (Варл.), ’спіна, крыж’ (Касп., Сержп. Прымхі), ’спіна’ (Янк. 2, Юрч. Вытв., Бяльк.), ’крыж у жывёлы’ (Нас.), параўн. рус. смал. сере́динапаясніца’. Паводле Чэкмана (Baltistica, 8, 2, 151), калькуе літ. pusiáujasпаясніца, сярэдзіна (паводле акружнасці)’, параўн. семантычную паралель балг. полови́на ’палавіна; паясніца, крыж’, макед. полови́на ’палавіна; талія’, што, аднак, не выключае самастойнага развіцця ’сярэдзіна; нутро’ (гл. сярэдзіна1, параўн. серэ́дніца ’сярэдняя частка чаго-небудзь’, ТС) > паясніца. Гл. таксама Анікін, Опыт, 30; Страхаў, Palaeoslavica, 16, 2, 296–297.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чре́сла ед. нет, книжн., уст. (поясница) паясні́ца, -цы ж.; (бёдра) сцёгны, -наў;

препояса́ть чре́сла падпераза́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

люмба́льны

(ад лац. lumbus = паясніца)

паяснічны, які адносіцца да паясніцы, да паяснічнай вобласці (напр. л-ыя пазванкі).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сярэ́дзіна, -ы, ж.

1. Сярэдняя частка чаго-н., роўна аддаленая ад краёў або пачатку і канца чаго-н.; цэнтр.

С. круга.

С. моста.

2. Час, прыблізна аднолькава аддалены ад пачатку і канца чаго-н.

С. дня.

У сярэдзіне лета.

3. Паясніца (разм.).

Баліць с.

|| памянш. сярэ́дзінка, -і, ДМ -нцы, ж.

Залатая сярэдзіна — пра спосаб дзеяння, пры якім пазбягаюць крайнасцей, рызыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Lnde f -, -en

1) паясні́ца

2) сцягно́;

sine ~n gürten разм. рыхтава́цца да ад’е́зду

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Сток ‘спад, сцёк’ (Ласт., Бяльк.; беласт., Сл. ПЗБ), ‘месца, дзе сходзяцца канцы (вобада, абруча і інш.)’ (ТС), сто́кі ‘крыж, сярэдзіна, паясніца’, ‘падстаўка пад вулей’, ‘сутокі’ (Сцяшк. Сл.), сто́чкі ‘сутокі’ (Жд. 3). Укр. стік, сток ‘сутокі’, рус. сток, сто́ки ‘тс’, польск. stok ‘сутокі, скат, сцёк, ручай’. Да цячы, ток (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЛАТВІ́ЙСКАЯ ЦЁМНАГАЛОВАЯ ПАРОДА авечак.

Выведзена ў пач. 20 ст. ў Латвіі скрыжаваннем мясцовых грубашэрсных і помесяў танкарунных авечак з англ. мяснымі караткашэрснымі пародамі шропшыр і оксфардшыр. Паўтанкарунная, скараспелая, мяса-воўнавага кірунку. Найб. пашыраная на Беларусі парода, гадуюць у Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях.

Жывая маса бараноў да 110 (найб да 150), матак да 65 (найб. да 95) кг. Галава кароткая і шырокая. Шыя кароткая, мясістая. Грудзі, спіна і паясніца шырокія. Касцяк моцны. Воўна даўж. 8—11 см. Гадавы настрыг з бараноў 5—6, з матак 3,5—4,5 кг, выхад чыстай воўны 55—60%. Пладавітасць 130—160 ягнят на 100 матак.

Авечка латвійскай цёмнагаловай пароды.

т. 9, с. 145

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сярэдзіна ж.

1. Mtte f -, -n;

у са́май сярэдзіне genu in der Mtte;

2. разм. (паясніца) Kreuz n -es, -e, Lnde f -, -n;

боль у сярэдзіне Kruzschmerzen pl;

залата́я сярэдзіна der gldene Mttelweg; die gldene Mtte

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

по́яс, -а, мн. паясы́, паясо́ў, м.

1. Стужка, шнур, рэмень і пад., якімі падпяразваюць адзенне па таліі.

Скураны п.

2. перан. Што-н., размешчанае паласой вакол чаго-н.

Зялёны п. горада.

3. Паясніца, талія.

Па п. у вадзе.

Кланяцца ў п. (сагнуўшы тулава).

4. Частка зямной паверхні паміж якімі-н. паралелямі або паміж двума мерыдыянамі, якая выдзяляецца па якой-н. прымеце.

Гарачы п.

Часавы п.

5. Прастора, якая з’яўляецца падраздзяленнем тэрыторыі краін па якіх-н. прыметах.

Тарыфны п.

6. Брус, распора паміж кроквамі.

7. Частка шкілета, якая служыць для прычлянення да тулава і апоры канечнасцей (спец.).

Плечавы п.

|| памянш. паясо́к, -ска́, мн. -скі́ і -ско́ў, м. (да 1 знач.).

|| прым. паясны́, -а́я, -о́е (да 1, 3—5 і 7 знач.).

П. рэмень.

П. партрэт (да пояса). П. час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́яс, ‑а, м.

1. Рэмень, шнур і пад., якімі падпяразваюць адзежу па таліі. Яшчэ да таго, як Глушак управіўся наліць усім, Дубадзел падняўся, абцягнуў гімнасцёрку пад поясам, важна пакашляў у кулак. Мележ. // Паласа тканіны, якая прышываецца да верхняй часткі спадніцы, штаноў; паясніца. Прышыць пояс.

2. (пераважна з прыназ.). Паясніца, талія. Па пояс тут вырасце грэчка, мёдам запахнуць палі. Панчанка. Коўдра рабілася [нясцерпна] цяжкаю, і.. [Васіль] памаленьку ссоўваў яе з галавы на плечы, з плеч на пояс, а з пояса на ногі. Гартны.

3. Што‑н., размешчанае паласой. Неўзабаве параход схаваўся за зялёным поясам прырэчных лазнякоў. Краўчанка. / Пра святло. У поясе святла, якое падала з будкі, стары чалавек у кароценькай ватоўцы і валёнках і худы падлетак грузілі дровы. Мележ.

4. Брусы (распоры) паміж кроквамі. Паадбівалі ў кроквах паясы і спусцілі на два бакі ўніз па палавінцы. «Беларусь».

5. Спец. Частка паверхні зямнога шара паміж двума мерыдыянамі.

6. Спец. Частка паверхні зямнога шара, якая з’яўляецца пэўнай кліматычнай зонай. Сярэдні пояс. Трапічны пояс.

7. Спец. Частка краіны, якая адрозніваецца ад іншай тэрыторыі якімі‑н. эканамічнымі прыкметамі. Тарыфны пояс.

8. Спец. Частка шкілета ў пазваночных жывёл і чалавека, якая служыць для прычлянення да тулава і апоры канечнасцей. Плечавы пояс.

•••

Гадзінны пояс — 1/24 частка зямной паверхні, ва ўсіх пунктах якой аднолькавае лічэнне часу (уся зямная паверхня падзелена на 24 гадзінныя паясы).

Заткнуць за пояс каго гл. заткнуць.

Кланяцца ў пояс гл. кланяцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)