сенсо́рны, -ая, -ае (спец.).

Звязаны з пачуццямі, з органамі пачуццяў.

Сенсорнае выхаванне.

Сенсорная рэакцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экспрэ́сія, -і, ж. (кніжн.).

Выразнасць, сіла выражэння пачуццяў, перажыванняў і пад.

Дэкламаваць з экспрэсіяй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праслязі́цца, -яжу́ся, -язі́шся, -язі́цца; -язі́мся, -езіце́ся, -язя́цца; зак.

Заплакаць ад прыліву пачуццяў.

П. пры развітанні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пачу́ццевы, -ая, -ае.

Які ажыццяўляецца або ўспрымаецца органамі пачуццяў.

Пачуццевае ўспрыманне.

|| наз. пачу́ццевасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

юрлі́вец, -і́ўца, мн. -і́ўцы, -і́ўцаў, м.

Чалавек, якому ўласціва павышанае імкненне да задавальнення палавых пачуццяў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўната́, -ы́, ДМ -наце́, ж.

1. Наяўнасць чаго-н. у дастатковай ступені, вышэйшая ступень насычанасці чым-н.

П. ўлады.

П. мастацкага выражэння.

Ад паўнаты пачуццяў (ад празмернасці пачуццяў, якія нібыта напаўняюць усяго чалавека).

2. Сытасць, укормленасць.

Нездаровая п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

inhibition [ˌɪnhɪˈbɪʃn] n. скава́насць; стры́мліванне пачу́ццяў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

адлуна́ць

‘скончыць лунаць - лятаць, рухацца ў паверхні; распаўсюджвацца, раздавацца; знаходзіцца ў стане ўзвышаных пачуццяў і інш.’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адлуна́ю адлуна́ем
2-я ас. адлуна́еш адлуна́еце
3-я ас. адлуна́е адлуна́юць
Прошлы час
м. адлуна́ў адлуна́лі
ж. адлуна́ла
н. адлуна́ла
Загадны лад
2-я ас. адлуна́й адлуна́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час адлуна́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аднаду́шнасць, -і, ж.

Поўнае адзінства думак, пачуццяў, настрояў; поўная згода ў дзеяннях.

А. народаў у барацьбе за мір.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падма́н, -у, м.

1. гл. падмануць.

2. Памылковае ўяўленне пра што-н., абман.

П. пачуццяў.

|| прым. падма́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)