узні́кнуць, -ну, -неш, -не; узні́к, -кла; зак.

Пачацца, стварыцца, зарадзіцца.

Узнікла недавер’е.

|| незак. узніка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. узнікне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Васці́гнуцьпачацца’ (Жд., 2). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пачына́цца гл пачацца

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

жарану́ць

‘(пра мароз, халоднае, з марозам надвор'е) пачацца, ударыць, узмацніцца’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. жарану́ жаранё́м
2-я ас. жаране́ш жараняце́
3-я ас. жаране́ жарану́ць
Прошлы час
м. жарану́ў жарану́лі
ж. жарану́ла
н. жарану́ла
Загадны лад
2-я ас. жарані́ жарані́це
Дзеепрыслоўе
прош. час жарану́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

распача́цца, ‑чнецца; зак.

Пачацца ў некалькіх месцах адразу; пачацца інтэнсіўна, актыўна. — Уборачная не сёння — заўтра распачнецца. Васілевіч. Недзе далёка пачуўся прыглушаны выбух і ўслед за гэтым распачалася кулямётная страляніна. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачына́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да пачацца.

2. Зал. да пачынаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

rozpocząć się

зак. распачацца; пачацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

заня́цца², 1 і 2 ас. не ўжыв., зо́ймецца; зак.

Пачаць гарэць, разгарацца; наступіць, пачацца (пра раніцу, зару).

Гэта хата занялася ад суседняй.

Пажар заняўся з канца вёскі.

Занялося на раніцу.

Заняўся золак.

|| незак. займа́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́валачыся, ‑лакуся, ‑лачашся, ‑пачацца; ‑лачамся, ‑лачацеся, ‑лакуцца; зак.

Разм. Выйсці адкуль‑н. Вывалачыся з хаты на двор.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наста́ць, -та́ну, -та́неш, -та́не; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра час, стан: пачацца, надысці.

Настаў час касьбы.

2. Прыстаць да каго-н. з патрабаваннямі, просьбамі і пад. (разм.).

Так настаў, што я адмовіць не мог.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)