He is too easily swayed. Ён занадта паддаецца ўплыву.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
poderwać
зак.
1. рэзка падняць; ускінуць; узняць; падняць;
2.перан. падарваць; пахіснуць;
poderwać wiarę w kogo/co — падарваць (пахіснуць) веру ў каго/што;
3.разм. пазнаёміцца (з дзяўчынай, хлопцам), закадрыць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Навярну́ць ’схіліць, пераканаць; нахіліць, пахіснуць; нагаварыць на каго-н.’ (Гарэц.), ’прымусіць’ (астрав., Сл. ПЗБ), ’надумацца (сказаць)’ (карм., Мат. Гом.), сюды ж навярну́цца ’павярнуцца’ (мядз., Жыв. сл.), ’адведаць’ (круп., «Полымя», 1980, 8, 253). Да вярну́ць з развіццём семантыкі ад ’вярнуць назад’, ’прымусіць адступіць’ да ’адведаць’, ’наваліць’, ’схіліць да чаго-н.’ і г. д., характэрнай для большасці славянскіх моў, параўн. укр.навернувся в хату, польск.nawrócić grzesznika (= схіліць да пакаяння), серб.-харв.навр́нути се ’зайсці, наведаць’ і інш., відаць, адлюстроўвае, акрамя шматзначнасці каранёвай марфемы, разгорнутую сінанімію прэфікса на-.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пару́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., што.
1. Перашкодзіць далейшай плыні, ходу чаго‑н.; перапыніць. Парушыць маўчанне. Парушыць спакой. □ Гэтая акалічнасць парушыла ранейшыя сяброўскія адносіны паміж хлопчыкамі.Кавалёў.[Васіль Маркавіч] быў задаволены пачаткам экскурсіі, хоць здарэнне з качкай трохі і парушыла яго планы.Скрыпка.//перан. Падарваць, пахіснуць. Максім бачыў, што шчырую веру Алеся ў гэтага чалавека нельга нічым парушыць.Машара.
2. Не захаваць чаго‑н., пераступіць што‑н. Парушыць парадак. Парушыць дысцыпліну. □ Мікола сам зразумеў, што не пасцярогся ў сварцы з солтысам, у гарачцы парушыў правілы канспірацыі.Сабаленка.А калі б я парушыў прысягу, Гнеў сяброў хай мяне не міне, Хай ад рук партызанаў я лягу, Пакарайце за здраду мяне.Астрэйка.Людзі ведалі — Парфенчык заўсёды ў лесе — і раніцою, і ўвечары — і баяліся парушыць правілы лесакарыстання.Шчарбатаў.
3. і каго. Скрануць, разварушыць. Вось вырваў [Мядзведзь] пень, асінак пару, Мурашнік пад ялінай раскапаў, Узлез на ліпу, пчол парушыў, Задзёр карову у лагу...Корбан.Ніхто іх не трывожыў — Кранаць буслоў няможна, Бо гавораць людзі — Бусел злосны будзе, Як гняздо хто разварушыць Ці яйкі парушыць.Блатун.// Разбурыць, пахіснуць. — Ясна адно, што добра твая жонка зрабіла, што парушыла гэтае пекла, якое, мусіць, было ў вашай сям’і.Чорны.
парушы́ць, ‑рушу́, ‑ру́шыш, ‑ру́шыць; незак.
Тое, што і церушыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)