reclaim [rɪˈkleɪm] v. (from)

1. патрабава́ць наза́д;

reclaim lost property патрабава́ць наза́д стра́чаную маёмасць

2. асво́йваць; вярта́ць для ўжы́тку

3. утылізава́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

postulować

незак. патрабаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Трэ́бацьпатрабаваць’ (Мат. Гом.). Параўн. н.-луж. trjobaś ‘карыстацца, патрабаваць’, в.-луж. trjebać ‘мець патрэбу’, ‘карыстацца’, ‘патрабаваць’, серб. тро̏батипатрабаваць’, славен. trebati ‘тс’. Хутчэй за ўсё, новаўтварэнне ад трэба2 (гл.), аналагічна наконт лужыцкіх слоў гл. Шустар-Шэўц, 1528. Не выключана другаснае ўтварэнне (інфінітыў) на аснове сцягненых формаў тыпу трэ́бала, гл. трэ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПРАВАМО́ЦТВА,

прадугледжаная законам магчымасць удзельніка праваадносін ажыццяўляць пэўныя дзеянні або патрабаваць вядомых дзеянняў ад інш. ўдзельніка гэтых праваадносін. Рэальнасць П. гарантуецца дзяржавай; пры невыкананні асобай сваіх абавязкаў правамоцны бок можа звярнуцца ў суд, арбітражны суд або інш. дзярж. орган для абароны свайго права.

т. 12, с. 526

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

claim2 [kleɪm] v.

1. патрабава́ць

2. прэтэндава́ць

3. заяўля́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

clamour [ˈklæmə] v. шу́мна патрабава́ць, падыма́ць шум; бу́рна выка́зваць пратэ́ст

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

запатрабава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бава́ны; -бу́й; зак., каго-што (афіц.).

1. Патрабаваць прад’яўлення, прысылкі чаго-н.

З. выпіску з пратакола пасяджэння.

2. Выклікаць куды-н.

З. сведкаў.

3. Прад’явіць патрабаванне на выдачу чаго-н.

З. багаж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПЛАГІЯ́Т (ад лац. plagio выкрадаю),

наўмыснае прысваенне аўтарства на чужы твор літаратуры, навукі, мастацтва, на вынаходства або рацыяналізатарскую прапанову. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь П. разглядаецца як істотнае парушэнне канстытуцыйных правоў і свабод чалавека і грамадзяніна і цягне адказнасць у крымінальным або цывільна-прававым парадку. П. прызнаецца выпуск у свет чужога твора без спасылкі на аўтара, апублікаванне створанага сумесна з сааўтарамі твора толькі пад сваім імем, а таксама незаконны перадрук ці распаўсюджванне чужога твора, прымус да сааўтарства або незаконнае выкарыстанне інш. аб’ектаў аўтарскага права і сумежных правоў. Крымін. адказнасць за П. прадугледжана арт. 201 КК. Аўтар і яго правапераемнікі маюць права ў цывільна-прававым парадку патрабаваць унясення адпаведных паправак, публікацыі ў друку або інш. спосабам апавяшчэння пра дапушчаныя парушэнні, патрабаваць забароны выпуску твора ў свет ці спыніць яго распаўсюджванне і пакрыцця панесеных у выніку П. страт.

Г.​А.​Маслыка.

т. 12, с. 399

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вымага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. што. Дамагацца чаго-н. шантажом, прымусам, сілай.

В. грошы.

2. чаго, са злуч. «каб» і без дап. Патрабаваць.

В. да сябе ўвагі.

В., каб усё было дакладна выканана.

|| наз. вымага́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вымага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

1. Дамагацца чаго‑н. прымусам, сілай, пагрозамі; настойліва патрабаваць. Вымагаць грошы.

2. чаго, са злучн. «каб» і без дап. Патрабаваць. Вымагаць да сябе ўвагі. Работа вымагае ўмення. □ Радасць працы вымагае, каб усё тое, што добра зроблена, было заўважана і адзначана. Чорны. Садзяцца госці, ды не зразу,.. Бо так шляхетнасць вымагае. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)