Тэнтпарусінавая стрэшка’ (ТСБМ). З рус. тент ‘тс’, новае запазычанне з англ. tent ‘навес, палатка’. Параўн., аднак, ст.-бел. tenda ‘занавеска’ (XVII ст., ГСБМ), запазычанае са старапольск. tenda ‘нацягнутая заслона’ (Булыка, Лекс. запазыч., 111), што з народнага лац. tenda ‘тс’ (Фасмер, 4, 42).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

істу́жка і сту́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жан; ж.

1. Палоска каляровай тканіны, якая скарыстоўваецца для ўпрыгожання, аблямоўкі і інш. мэт. Чырвоная істужка. □ Выйшла на пляц.. [Аксеня] — у шаўковых істужках, заплеценых у косы. Пестрак. // Палоска шаўковай тканіны пэўнага колеру і памераў для ордэнскага знака, медаля; нашыўка; знак адрознення. Ордэнская істужка. □ Гарэлі на сонцы чырвоныя істужкі на шапках у партызан. Шамякін.

2. Доўгая вузкая палоска з якога‑н. матэрыялу, якая служыць для тэхнічных і іншых патрэб. Ізаляцыйная істужка. □ Некаторы час тэлеграф маўчаў. І вось паплыла белая стужка з кропкамі і працяжнікамі. Алешка.

3. перан.; чаго. Тое, што ўецца, цягнецца вузкай доўгай паласой. Вузкая істужка рэек ляжала ўпоперак цераз Пнівадку. Чорны. За лугам сіняй істужкай вілася рэчка. Пестрак.

4. Рухомае перадатачнае палатно ў некаторых механізмах, транспартных прыстасаваннях. Канвеерная істужка. □ Пабеглі па бясконцай істужцы транспарцёра ўгору цагліны. Паслядовіч.

•••

Кінематаграфічная істужка — празрыстая істужкападобная плёнка з нанесеным на яе слоем святлоадчувальнай эмульсіі; кінаплёнка.

Кулямётная істужкапарусінавая або металічная палоска з гнёздамі для патронаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)