ПРАПО́ЙСКАЯ ПАРУСІ́НАВАЯ МАНУФАКТУ́РА.
Дзейнічала ў мяст. Прапойск Быхаўскага пав. (цяпер г. Слаўгарад Магілёўскай вобл.) у 1806—47. Размяшчалася ў 3 драўляных будынках. У розныя гады мела ад 3 да 40 (1814) ткацкіх станкоў. У 1809 працавалі 84 рабочыя з прыгонных сялян.
т. 13, с. 16
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тэнт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
Парусінавая стрэшка, якая засцерагае ад сонца, дажджу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
блу́за, ‑ы, ж.
Мужчынская верхняя рабочая сарочка без пояса. Парусінавая блуза. Рабочая блуза. // Уст. Прасторная хатняя жаночая кофта.
[Фр. blouse.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парусі́навы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
парусі́навы |
парусі́навая |
парусі́навае |
парусі́навыя |
| Р. |
парусі́навага |
парусі́навай парусі́навае |
парусі́навага |
парусі́навых |
| Д. |
парусі́наваму |
парусі́навай |
парусі́наваму |
парусі́навым |
| В. |
парусі́навы (неадуш.) парусі́навага (адуш.) |
парусі́навую |
парусі́навае |
парусі́навыя (неадуш.) парусі́навых (адуш.) |
| Т. |
парусі́навым |
парусі́навай парусі́наваю |
парусі́навым |
парусі́навымі |
| М. |
парусі́навым |
парусі́навай |
парусі́навым |
парусі́навых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ДО́БРУШСКАЯ ПАЛАТНЯ́НА-ПА́РУСНАЯ МАНУФАКТУ́РА.
Дзейнічала ў 1775—1831 у мяст. Добруш Гомельскага пав. (цяпер горад у Гомельскай вобл.). З 1804 — парусінавая мануфактура, з 1806 — палатняна-ткацкая. У 1828 быў 31 ткацкі станок. Вырабляла парусіну, кашульнае палатно, тонкія палотны (галандскія), ільняныя хусткі, ручнікі, абрусы і інш. Працавалі прыгонныя сяляне (у 1823—78 чал.).
т. 6, с. 174
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тэнт, ‑а, М ‑нце, м.
Парусінавая стрэшка, пад якой хаваюцца ад сонца і дажджу. На карме пад тэнтам стаялі пасажыры і махалі рукамі тым, хто застаўся на прыстані. Жычка.
[Англ. tent.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палатня́на-парусі́навы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
палатня́на-парусі́навы |
палатня́на-парусі́навая |
палатня́на-парусі́навае |
палатня́на-парусі́навыя |
| Р. |
палатня́на-парусі́навага |
палатня́на-парусі́навай палатня́на-парусі́навае |
палатня́на-парусі́навага |
палатня́на-парусі́навых |
| Д. |
палатня́на-парусі́наваму |
палатня́на-парусі́навай |
палатня́на-парусі́наваму |
палатня́на-парусі́навым |
| В. |
палатня́на-парусі́навы (неадуш.) палатня́на-парусі́навага (адуш.) |
палатня́на-парусі́навую |
палатня́на-парусі́навае |
палатня́на-парусі́навыя (неадуш.) палатня́на-парусі́навых (адуш.) |
| Т. |
палатня́на-парусі́навым |
палатня́на-парусі́навай палатня́на-парусі́наваю |
палатня́на-парусі́навым |
палатня́на-парусі́навымі |
| М. |
палатня́на-парусі́навым |
палатня́на-парусі́навай |
палатня́на-парусі́навым |
палатня́на-парусі́навых |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
тэнт
(англ. tent)
парусінавая стрэшка, пад якой хаваюцца ад сонца ці ад дажджу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КРЫ́ЧАЎСКАЯ СУДНАВЕ́РФ Дзейнічала з 1785 у мяст. Крычаў Чэрыкаўскага пав. (цяпер г. Крычаў Магілёўскай вобл.). Уладальнік — граф Р.А.Пацёмкін. Вырабляла байдаркі, лодкі, яхты, невял. ваен. судны з мясц. лесу. Працавала некалькі соцень чалавек. У склад суднаверфі ўваходзілі палатняна-парусінавая і канатная мануфактуры. Забяспечвала Херсонскае адміралцейства і Чарнаморскі ваенны флот рачнымі і марскімі суднамі, аснасткай, мачтавым і буд. лесам, парусінавымі палотнамі, канатамі і інш. З 1790 да пач. 19 ст. будаваліся толькі малыя судны для гандл. патрэб.
т. 8, с. 525
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́ЧАЎСКІЯ МАНУФАКТУ́РЫ,
тры мануфактуры, якія дзейнічалі ў канцы 18—1-й пал. 19 ст. ў мяст. Крычаў (цяпер г. Крычаў Магілёўскай вобл.). 1-я парусінавая мануфактура існавала ў 1783—1845. Уладальнік граф Р.А.Пацёмкін. За тыдзень вырабляла каля 100 кавалкаў (5 тыс. аршынаў) парусіны. У 1783 выраблена 820 кавалкаў паруснага палатна масай 1120 пудоў. У 1786 расходавана каля 1200 пудоў пражы. У 1797 было 112 станкоў, працавалі 224 прыгонныя, выраблена 900 кавалкаў парусіны. Яе прадукцыя ішла на Крычаўскую суднаверф, а таксама ў Херсон і Крамянчуг. 2-я парусінавая мануфактура існавала ў 1786—1831. Уладальнік памешчык Галынскі. Вырабляла белае і шэрае палатно (50 тыс. аршынаў у 1796), брызентавую тканіну (33 тыс. аршынаў у 1797), суравое палатно (77 тыс. аршынаў у 1823). У 1786 было 170 ткацкіх станкоў. У 1797—1814 мелася 120 рабочых, акрамя сялянак-прадзільшчыц, якія працавалі ў вёсках у залік паншчыны. Прадукцыя ішла ў Херсон, Крамянчуг, Рыгу, Пецярбург і інш. Канатная мануфактура існавала ў 1785—98. Размяшчалася ў 2 будынках, мела 24 колы, печ для варкі смалы з попелам. Працавала каля 300 прыгонных. У 1787 вырабляла па 1000 пудоў канатаў за тыдзень. У 1785 для Херсонскага адміралцейства выпушчана канатаў на 117,2 тыс. руб.
М.Ф.Болбас.
т. 8, с. 527
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)