сям’я французскіх паветраплавальнікаў і парашутыстаў. Андрэ Жак (31.1.1769, Парыж — 18.8.1823), пілот паветранага шара і парашутыст. Ажыццявіў шэраг паветр. палётаў у Еўропе, у т. л. першыя паветр. палёты ў Расіі (1803, Пецярбург, Масква). Выкарыстаў паветр. шар у ваен. мэтах у час франц.рэв. войнаў (1794). Ажыццявіў першы ў свеце скачок з парашутам з вышыні каля 600 м (1797, Парыж), потым з вышыні 2400 м (1802, Англія). Жан Батыст Аліўе (1775, Парыж — 1846), брат Андрэ Жака, вынаходнік і парашутыст. Удасканаліў парашут брата: паменшыў яго масу і павялічыў грузападымальнасць. Вынайшаў паплаўковы парашут для скачкоў у ваду. Жанна Жэнеўева (1775—1846), жонка Андрэ Жака, першая жанчына паветраплавальніца і парашутыстка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
парашуты́зм
(ад парашут)
скачкі з парашутам з самалёта, аэрастата як від спорту.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
парашю́тпарашу́т, -та м.;
пры́гать с парашю́том скака́ць з парашу́там;
сбро́сить на парашю́те скі́нуць на парашу́це;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
парашутадро́м
(ад парашут + -дром)
участак мясцовасці, падрыхтаваны і абсталяваны для трэніровак і спаборніцтваў парашутыстаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
spadochron, ~u
м.парашут;
skakać ze ~em — скакаць з парашутам
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Fállschirmm -(e)s, -e парашу́т;
mit dem ~ ábspringen* скака́ць з парашу́там
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
chute[ʃu:t]n.
1. стро́ма, кру́ча; круты́ схіл;
a garbage/rubbish chute смеццеправо́д
2. пака́ты насці́л
3. го́рка (штучная)
4.infml (скар. адparachute) парашу́т
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
parachute
[ˈpærəʃu:t]1.
n.
парашу́т -а m.
2.
v.
1) спуска́цца з парашу́там
2) скіда́ць з парашу́там
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
раскры́цца, -ры́юся, -ры́ешся, -ры́ецца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разгарнуцца, раскласціся, распасцерціся (пра што-н. складзенае).
Парашут раскрыўся.
Парасон раскрыўся.
2. Вызваліцца ад таго, чым быў пакрыты; агаліцца.
Дзіця раскрылася.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць бачным, адкрыцца вачам.
Перад вачамі раскрыўся прыгожы краявід.
4. Праявіць, выявіць сябе; адкрыцца.
Р. перад сябрам.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць вядомым; выкрыцца.
Злачынства раскрылася.
|| незак.раскрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зарулі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.
1.што. Завесці самалёт па зямлі ў пэўнае месца (перад узлётам або пасля пасадкі). [Звераў] заруліў самалёт на суседнюю стаянку, а цяпер скінуў парашут і расшпільваў шлемафон.Алешка.
2. Закаціцца па зямлі ў пэўнае месца (пра самалёт). Самалёт заруліў на ўзлётную паласу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)