Пабяля́ннепалуда чыгуннага посуду’ (Шат.). З польск. pobielanie ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Картапле́нне ’націна бульбы’ (Янк. Мат.). Да картопля (гл.). Словаўтварэнне палуда нама на складанай суфіксацыі ‑nbje (‑ьje). якая прывяла да узнікнення ад прыметнікаў зборных назоўнікаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

pobiała

ж.

1. пабелка; пабел;

2. цынкавыя бялілы;

3. палуда

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Палі́ва ’шклопадобная маса, якой пакрываюць керамічныя вырабы’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш., Мядзв., Грыг., Шат., Сл. ПЗБ), полі́ва ’паліва, палуда’ (ТС). Рус., укр. поли́ва, польск. polewa, чэш., славац. poleva ’тс’. Аддзеяслоўнае вытворнае ад паліваць < ліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́да ’луджэнне’, ’сплаў волава са свінцом, які ўжываецца для пакрыцця металічных вырабаў’ (ТСБМ), лу́дкапалуда’, лудзі́ць ’пакрываць палудай’ (брасл., Сл. ПЗБ); луджаная (луджоная) глотка ’крыкун’ (Юрч. Фраз. 2). Укр. лу́да ’бяльмо’, рус. луди́ть ’лудзіць’, маск. лу́дка ’луджэнне’, ст.-рус. луженый ’луджаны’ (1551 г.), лудило, лудильница, лудильня ’месца, дзе рыхтуюць палуду’ (XVII ст.). Паводле Бернекера (743), Праабражэнскага (1, 475), Фасмера (2, 529), паходзіць з с.-н.-ням. loden ’паяць’ (с.-в.-ням. loeten, ням. löten), параўн. гал. lood, ст.-англ. léad, с.-в.-ням. lot ’свінец’, якія з кельт *(p)loudia ’ліцца, таяць’, с.-ірл. lūaide ’свінец’ (Васэрцыер, 142). Параўн. таксама польск. ludwisarz ’ліцейшчык (пушак, званоў)’, ст.-польск. lodwisarz (XVI ст.) ’тс’ (Слаўскі, 4, 367).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)