Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Плу́кане ’лякарства для паласкання горла’ (гродз., Сл. ПЗБ). плакаць ’паласкаць (бялізну)’ (тамсама; Скарбы). З польск.płakać (з 1936 г. — płukać) ’тс’, płukanie ’паласканне (горла, бялізны)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Spülungf -, -en
1) паласка́нне
2) прамыва́нне
3) тэх. прамыўка, прадзіма́нне (матора)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Леваты́ва ’клісцір’ (Нас.), ’клізма’ (бяроз., Выг.). Запазычана з польск.lewatywa ’тс’ (пачатак XIX ст.), якое было ўтворана паводле франц.lavement ’тс’, англ.lavement ’упрыскванне’ < лац.lavāre ’мыць’, с.-лац.lavativus ’для мыцця’, lavatio ’мыццё, паласканне’. Ле‑ замест ла‑ ў выніку ад’ідэацыі лац.levātiō ’аблягчэнне, палягчэнне’ (Слаўскі, 4, 188).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АНГІ́НА (лац. angina літар. ўдушша),
вострая інфекцыйная хвароба з запаленнем міндалін, пераважна паднябенных. Узбуджальнік ангіны — звычайна гемалітычны стрэптакок; перадаецца хвароба праз кантакты з хворым, праз ежу і пітво. Ангіна можа быць сімптомам некаторых інфекц. захворванняў (дыфтэрыя, шкарлятына, адзёр), пры хваробах крыві і крывятворных органаў. Захворванню спрыяе агульнае і мясц. ахаладжэнне арганізма. Бывае катаральная (пачырваненне, прыпухласць слізістай абалонкі міндалін), лакунарная (у лакунах — паглыбленнях міндалін з’яўляецца фібрынозны налёт, які выступае на паверхні міндаліны ў выглядзе белых, шэрых палосаў), фалікулярная (нагнаенне лімфозных фалікул, што выступаюць пад слізістай абалонкай у выглядзе буйных жоўтых кропак), флегманозная (запаленне тканак вакол міндаліны, каляміндалінавы абсцэс). Асн. сімптомы ангіны: боль у горле, недамаганне, павышаная тэмпература (38—40°). Працягласць хваробы — 4—7 дзён. Ускладненні: рэўматызм, энда-, міякардыт, нефрыт. Лячэнне ангіны: пасцельны рэжым, цёплая, негустая ежа, сагравальныя кампрэсы, павязкі на шыю, паласканне горла (1—2%-ным растворам борнай к-ты, растворам марганцавакіслага калію, кухоннай солі), гарачкапаніжальныя (аспірын), сульфаніламіды, антыбіётыкі (пры цяжкім стане). Пры абсцэсах неабходна іх ускрыццё.