абра́зіць, -ра́жу, -ра́зіш, -ра́зіць; -ра́зь; -ра́жаны; зак., каго-што.

Пакрыўдзіць, моцна ўнізіць.

А. словам.

А. дзеяннем.

|| незак. абража́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абра́за, -ы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ура́зіць, -а́жу, -а́зіш, -а́зіць; -а́жаны; зак.

1. каго (што). Зрабіць вялікае ўражанне.

Яго ўразіла незвычайная цішыня.

2. каго-што. Балюча закрануць, пакрыўдзіць.

У. чыё-н. самалюбства.

|| незак. ура́жваць, -аю, -аеш, -ае і уража́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

небяскры́ўдны, ‑ая, ‑ае.

Які можа пакрыўдзіць. Небяскрыўдныя словы. // Які можа пашкодзіць. Небяскрыўдныя дзеянні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

skrzywdzić

зак. скрыўдзіць, пакрыўдзіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

папуска́цца разм. (даваць сябе пакрыўдзіць) sich beléidigen [kränken] lássen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

poszkodować

зак. уст. пакрыўдзіць; нанесці шкоду

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пакры́ўджаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пакрыўдзіць.

2. у знач. прым. Які выражае пачуццё крыўды. Ніна праводзіла .. [Андрэя] журботным і пакрыўджаным позіркам. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагняві́ць, ‑гняўлю, ‑гневіш, ‑гневіць; зак., каго.

Угнявіць, разгневаць; пакрыўдзіць. — У кожнага вадзіцеля знойдзецца сёе-тое ў запасе, — лагодна, каб не прагнявіць чалавека, сказаў Якаў. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

urazić

зак.

1. зняважыць, пакрыўдзіць;

2. ударыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

boo​1 [bu:] n., interj. во́кліч неадабрэ́ння або́ мо́цнай нязго́ды

♦

can’t say boo to a goose ≅ му́хі не пакры́ўдзіць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)