пакры́ўдзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., каго-што.

1. Прычыніць крыўду каму-н.

П. выказваннем.

Мухі не пакрыўдзіць (перан.: пра добрага, спакойнага чалавека).

2. Надзяліць чым-н. у недастатковай ступені, даць менш, чым патрэбна.

Прырода не пакрыўдзіла гэтага чалавека талентам.

Пакрыўджаны богам (пра няўдачлівага, абмежаванага розумам чалавека; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакры́ўдзіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пакры́ўджу пакры́ўдзім
2-я ас. пакры́ўдзіш пакры́ўдзіце
3-я ас. пакры́ўдзіць пакры́ўдзяць
Прошлы час
м. пакры́ўдзіў пакры́ўдзілі
ж. пакры́ўдзіла
н. пакры́ўдзіла
Загадны лад
2-я ас. пакры́ўдзі пакры́ўдзіце
Дзеепрыслоўе
прош. час пакры́ўдзіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пакры́ўдзіць сов. оби́деть;

◊ му́хі не п. — му́хи не оби́дит

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пакры́ўдзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.; каго.

1. Прычыніць крыўду каму‑н.; несправядліва паставіцца да каго‑н. Валя адмоўчвалася, яна не адважвалася расказаць пра выпадкова пачутую размову, каб не пакрыўдзіць дзяўчыны. Шахавец. [Сакратару райкома] трэба было ў многіх пабываць у гасцях, каб нікога не пакрыўдзіць. Шамякін.

2. Абдзяліць каго‑н. чым‑н., даць менш, чым патрэбна. [Лявон:] Пасаг мяне мала цікавіць, што бацька дасць дачцэ, з тым я і згодзен буду. Ён жа не захоча пакрыўдзіць сваёй дачкі — дзесяцін нейкіх дзесяць павінен даць. Козел. — З харчамі хлапчука, можа, пан і не пакрыўдзіць, а з аплатай сына абышлі... Пальчэўскі.

•••

Мухі не пакрыўдзіць — пра добрага, спакойнага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакры́ўдзіць

1. kränken vt, beléidigen vt;

2. разм. (абдзяліць) übervórteilen vt, benáchteiligen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

скры́ўдзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., каго (разм.).

Тое, што і пакрыўдзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

укры́ўдзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., каго (што).

Моцна пакрыўдзіць.

Хто ўкрыўдзіў малога?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скры́ўдзіць сов., см. пакры́ўдзіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

оби́деть сов. пакры́ўдзіць, скры́ўдзіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разоби́деть сов., разг. (мо́цна) пакры́ўдзіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)