ура́зіць, -а́жу, -а́зіш, -а́зіць; -а́жаны; зак.

1. каго (што). Зрабіць вялікае ўражанне.

Яго ўразіла незвычайная цішыня.

2. каго-што. Балюча закрануць, пакрыўдзіць.

У. чыё-н. самалюбства.

|| незак. ура́жваць, -аю, -аеш, -ае і уража́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)