саркафа́г

(лац. sarcophagus, ад гр. sarkophagos = літар. пажыральнік мяса)

манументальная, парадна аформленая труна; выраблялася з каменю, дрэва і іншых матэрыялаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

zjadacz

м. пажыральнік;

zjadacz serc — заваёўнік сэрцаў;

przeciętny zjadacz chleba — звычайны (просты) чалавек

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ма́мант ’жывёліна ледавіковага перыяду’ (ТСБМ). З рус. мамонт ’тс’, якое з зах.-тунгуск. ηamendi ’мядзведзь’ (Расянен ZfSlPh, 21, 293). На фанетыку лексемы ўплывалі і імя Мамонт, ст.-рус. Мамонтъ (са ст.-грэч. Μάμας, ‑αντος — гл. Сабалеўскі, РФВ, 65, 415; Фасмер, ZfSlPh, 21, 295). Кіпарскі (там жа, 26, 296–300) крыніцу гэтага слова бачыць у нянецк. (jĕåη) ηammuroťeəпажыральнік (зямлі)’ (Фасмер, 2, 566). Параўн. якуцк. mamut ’мамант’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

саркафа́г

(гр. sarkophagos = літар. пажыральнік мяса)

1) манументальная, парадна аформленая труна;

2) перан. масіўнае збудаванне, якое закрывае ўзніклую ў выніку катастрофы крыніцу экалагічнай небяспекі (напр. чарнобыльскі с.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Вожык (БРС, Нас., КТС, Шат., Касп.). Рус. ёж, укр. їж, ст.-рус. ожь, ожик, польск. jeż, каш. jež, в.-луж. jěž, н.-луж. jež, чэш. ježek, серб.-харв. је̑ж, славен. jež, балг., макед. еж. Прасл. ezi̯o. Роднасныя: літ. ežỹs, лат. ezis ’вожык’, ст.-в.-ням. igil (н.-в.-ням. Igel) ’вожык’, арм. ozni, грэч. ἐχῖνος ’вожык’. Далей, магчыма, роднасна грэч. ἔχις ’змяя’, арм. ’тс’, ст.-інд. áhi ’змяя’, г. зн. першапачаткова гэта была табуістычная назва ’пажыральнік змей’ (Петарсан, Kelt. Gr., 1, 99; Покарны, 144, 292 і наст.; Голуб-Копечны, 153; Фасмер, 2, 10; Махэк₂, 226; Слаўскі, 1, 572 і наст.). Другія даследчыкі асноўным значэннем протасл. ezi̯o лічаць ’калючы’ і ўзводзяць да і.-е. кораня *egh‑ ’калоць, пракалоць’ (Бернекер, 266 і наст.; Праабражэнскі, 1, 212 і наст.; Машынскі, JP, 37, 299; Шанскі, 1, Д, 252; там жа падрабязна гл. літаратуру). Аб пачатковым о‑ ва ўсходнеславянскіх мовах гл. Шахматаў, Очерк, 141; Ільінскі, Slavia, 2, 232 і наст.; Бернштейн, Фонетика, 225 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)