пажыра́льнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пажыра́льнік пажыра́льнікі
Р. пажыра́льніка пажыра́льнікаў
Д. пажыра́льніку пажыра́льнікам
В. пажыра́льніка пажыра́льнікаў
Т. пажыра́льнікам пажыра́льнікамі
М. пажыра́льніку пажыра́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пажыра́льнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пажыра́льнік пажыра́льнікі
Р. пажыра́льніка пажыра́льнікаў
Д. пажыра́льніку пажыра́льнікам
В. пажыра́льніка пажыра́льнікаў
Т. пажыра́льнікам пажыра́льнікамі
М. пажыра́льніку пажыра́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пажыра́льнік м. пожира́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пажыра́льнік, ‑а, м.

Той, хто пажырае, паглынае каго‑, што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пожира́тель пажыра́льнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пажыра́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да пажыральнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

...фаг, ‑а, м.

Другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам «пажыральнік», «паглынальнік», напрыклад: фітафаг, іхтыяфаг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

НЕКРАФА́ГІ (ад грэч. nekros мёртвы + phagos пажыральнік),

1) клеткі з групы фагацытаў, якія паглынаюць у арганізме рэшткі пастаянна адміраючых і самааднаўляльных тканак.

2) Н., трупаеды, жывёлы, што кормяцца рэшткамі мёртвых арганізмаў, напр., насякомыя — шэраг відаў мух і жукоў, птушкі — грыфы, марабу і інш., млекакормячыя — гіена, шакал і інш. У фауне Беларусі да Н. належаць: насякомыя — жукі магільшчыкі, мерцвяеды, лічынкі мух і інш.; некат. птушкі — варона шэрая, каршун чорны, крумкач; млекакормячыя — буры мядзведзь, воўк, часткова ліс звычайны, дробныя куніцавыя. Н. — важнае звяно харч. сувязей у біяцэнозах.

т. 11, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

фа́гі

(гр. phagos = пажыральнік)

вірусы (бактэрыяфагі і актынафагі), якія паражаюць бактэрыі і актынаміцэты.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

-фаг

(гр. phagos = які пажырае)

другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «пажыральнік», «паглынальнік».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)