◎ *Няродня, нырідня ’падчарыца’ (брэсц., Нар. лекс.). Да родны, радня (гл.), параўн. ст.-рус. несын ’пасынак, няродны сын’, недонка ’падчарыца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
pasierbica
ж. падчарыца, падчарка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
па́дчарка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Разм. Тое, што і падчарыца. Мачаха спаткала падчарку вельмі ласкава. Абняла, пацалавала. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слухмя́ны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і паслухмяны. Марылька — дзедава дачка ад першай жонкі, бабіна падчарыца, дзяўчынка ціхая, слухмяная, працавітая. Брыль. Слухмянага каня Не падганяю: — «Но!»... Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ба́бін, ‑а.
Разм. Які мае адносіны да бабы, належыць бабе. [Бабуля:] — Марылька — дзедава дачка ад першай жонкі, бабіна падчарыца, дзяўчынка ціхая, слухмяная, працавітая. Брыль.
•••
Бабіна лета гл. лета.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)