выпра́тваць

‘прыбіраць, падмятаць, мыць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выпра́тваю выпра́тваем
2-я ас. выпра́тваеш выпра́тваеце
3-я ас. выпра́твае выпра́тваюць
Прошлы час
м. выпра́тваў выпра́твалі
ж. выпра́твала
н. выпра́твала
Загадны лад
2-я ас. выпра́твай выпра́твайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выпра́тваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

zamiatać

незак. падмятаць, замятаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

uskehren vt вымята́ць (смецце); падмята́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

usfegen vt

1) вымята́ць, падмята́ць

2) абрабава́ць, абчы́сціць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

мести́ несов., в разн. знач. ме́сці; (заметать) замята́ць, падмята́ць;

ве́тер метёт ли́стья ве́цер мяце́ лі́сце;

сего́дня на у́лице метёт безл. сёння на ву́ліцы мяце́;

мести́ пол ме́сці (падмята́ць) падло́гу;

но́вая метла́ чи́сто метёт но́вая мятла́ чы́ста мяце́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ме́сці, месьці́, мясьці́падмятаць’, ’з сілай гнаць, кружыць снег’ (ТСБМ, Касп., Яруш., Сл. ПЗБ. ТС; міёр., З нар. сл.). Укр. мести́, рус. мести́, польск. mieść, н.-луж. mjasć, в.-луж. mjeść, чэш. mésti, славац. miesť, славен. mẹ́sti, серб.-харв. мѐсти, макед. мете, балг. мета, ст.-слав. мести. Прасл. mesti (< metti), роднаснае да metati > мятаць (гл.). Дакладнымі адпаведнікамі агульнаслав. лексемы з’яўляюцца: літ. mèsti ’кідаць, шпурляць’, ’пакінуць’, ’снаваць’, лат. mest ’кінуць’, ст.-прус. metis ’кідок’, лац. mittō, mittere ’тс’, ’выпускаць’ (Бернекер, 2, 40; Фасмер, 2, 611; Махэк₂, 361; Фрэнкель, 422; Бязлай, 2, 179; Шустар-Шэўц, 12, 926–927). Гл. мятаць2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

sweep2 [swi:p] v. (swept)

1. падмята́ць, вымята́ць;

sweep the path clear of snow расчышча́ць сце́жку ад сне́гу;

sweep the chimney чы́сціць ко́мін

2. змята́ць, зрыва́ць, зно́сіць;

sweep overboard змыва́ць хва́ляй за борт

3. не́сціся, прано́сіцца, імча́цца;

The car swept (up) to the shop. Машына падруліла да крамы.

sweep smth. under the carpet ≅ хава́ць канцы́ ў ваду́

sweep along [ˌswi:pəˈlɒŋ] phr. v. не́сці, не́сціся; цягну́цца, распасціра́цца

sweep aside [ˌswi:pəˈsaɪd] phr. v. адштурхо́ўваць, адсо́ўваць

sweep away [ˌswi:pəˈweɪ] phr. v.

1. змята́ць; зграба́ць; змыва́ць

2. знішча́ць; касава́ць;

They swept away the old laws. Яны выкінулі старыя законы на сметнік.

sweep down [ˌswi:pˈdaʊn] phr. v. па́даць ка́менем, па́даць уні́з

sweep down on smb. накі́нуцца на каго́-н.

sweep off [ˌswi:pˈɒf] phr. v. зрыва́ць;

The roof was swept off. Дах сарвала.

sweep smb. off his feet ускружы́ць каму́-н. галаву́

sweep up [ˌswi:pˈʌp] phr. v.

1. падмята́ць, вымята́ць

2. прыбіра́ць (пакой)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Паха́ць, пыха́ць ’араць сахой’ (Касп., Яруш., Сл. ПЗБ), ’баранаваць засеянае поле’ (Бір. Дзісн.; глыб., Хрэст. дыял.; в.-дзв., Шатал.; Касп., Мат. Маг.), ’месці хату’ (Касп.), ’разводзіць, сеяць, вырошчваць’ (ТС), калінк. ’прыносіць мёд’ (Сл. ПЗБ). Рус. пахать ’араць, абрабляць зямлю’ (кур., арл.), паўн. ’рэзаць хлеб’, ярасл. ’сеяць’, паўн.-дзв. ’месці падлогу’, ’падмятаць мякіну’, алан. ’абмятаць магілу’, цвяр. ’ісці, хадзіць, ступаць’, ’дзьмуць’; польск. pachać ’капаць’, ’рабіць зло’, чэш. páchati ’рабіць, учыняць’, ’пасці скаціну’, славац. pachať ’рабіць, вырабляць’, серб.-харв. па̏хати, па̀јати ’махаць’, ’абмятаць пыл, змятаць павуціну, абдзьмухваючы чысціць’. Прасл. paxati ’месці, чысціць’, якое звычайна звязваецца з прасл. paxnǫti ’пахнуць’. Для прасл. paxati ’месці’ Ваян (RÉS, 43, 90–91) у якасці і.-е. паралеляў прапануе літ. puõšti, лат. púost ’чысціць, аздабляць’, ст.-ісл. fága ’тс’, ст.-сакс. fegōn, ст.-фрыз. fēgia, гал. vagen ’месці, чысціць’, што дае магчымасць узвесці прасл. paxati да і.-е. *pēkʼ/pōkʼ (Мартынаў, Слав. акком., 125). Сюды ж па́хата, па́хота ’ворыва, узараная зямля’ (Нас., Грыг., Сл. ПЗБ, Выг., ТС), ’аранне сахой’ (Касп.), лях. па́хаць, тураў. па́хоць, глыб. па́хаця ’ворыва’ (Сл. ПЗБ, ТС). Гл. таксама пашні́на, па́шня́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

fgen

1. vt ме́сці, падмята́ць;

jder fge vor siner Tür не ўтыка́й нос у чужы́я спра́вы

2. vi (s) імча́цца (пра вецер);

es fegt hute сёння завіру́ха;

das uto fegt durch die Strße аўтамабі́ль ві́храм імчы́цца па ву́ліцы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ма́заць ’пакрываць слоем чаго-небудзь тлустага ці вадкага’, ’пэцкаць’, ’непрыгожа маляваць або пісаць’, ’рабіць промахі ў гульні, стральбе’ (Нас., ТСБМ, Шат., Мат. Гом.); жытк., нараўл., лельч. ’бяліць’ (Мат. Гом.); светлаг. ’чысціць боты’ (Мат. Гом.), ’падмазваць, намазваць’ (Сл. ПЗБ), ’бяліць мелам’ (ТС). Укр. ма́зати, рус. ма́зать, польск. mazać, н.-луж. mazaś, в.-луж. mazać, чэш. mazati, славац. mazať, славен. mázati, серб.-харв. ма̏зати ’тс’; макед. мазни ’гладзіць’, ’песціць’, мазнина ’сала, тлушч’, балг. мажа; ст.-слав. мазати, мажѫ. Прасл. mažǫ, mazati мае няяснае паходжанне (Махэк₂, 356). Аднак Бернекер (2, 58), Мерынгер (IF, 17, 148), Эндзелін (KZ, 44, 66), Мюленбах-Эндзелін, (2, 684), Младэнаў (WuS, 12, 59), Траўтман (173), Фасмер (2, 557) мяркуюць, што роднаснымі да прасл. mazati з’яўляюцца лат. (iz)muôžêt ’мучыць’, ’перахітрыць’, muôžêt ’прагна есці’, ’біць’, літ. mēžti ’угнойваць’, лат. mêzt ’чысціць ад гною, падмятаць’, ст.-грэч. μάσσω, μάττω, μεμαγμένος ’цісну, мажу’, μαγεύς ’пекар’, μαγίς ’месіва’, μᾱζα ’цеста’, ст.-в.-ням. mahhôn ’складваць, звязваць’, н.-в.-ням. machen ’рабіць’, арм. macanim ’гусцею’. Такім чынам, mazati паходзіць ад *magʼ‑. Яно з’яўляецца ітэратывам з доўгім галосным кораня *‑māgʼ‑ā‑tei. Першасны дзеяслоў у славян не захаваўся. Сюды ж мазену́ць ’ударыць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)