ТАМТА́М, там-там (тэрмін засн. на гукаперайманні, запазычаны ў Індыі),
самагучальны ўдарны муз. інструмент; разнавіднасць гонга. З канца 18 ст. выкарыстоўваецца ў сімф. аркестры. Гукі нараджаюцца ад удараў калатушкамі з войлачным лямцавым наканечнікам аб масіўны металічны дыск (дыяметр 600—1500 мм), падвешаны на рамцы.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
залётнік, ‑а, м.
Ахвотнік заляцацца да жанчын; жанчыналюб. Павалковіч меў добра падвешаны язык і вялікі вопыт старога залётніка.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МА́ЯТНІК,
цвёрдае цела, здольнае пад уздзеяннем прыкладзеных сіл вагацца вакол нерухомага пункта ці восі. Ваганні могуць адбывацца пад дзеяннем сілы цяжару, калі вось М. не супадае з цэнтрам цяжару цела, або пад дзеяннем сіл пругкасці, што ўзнікаюць пры дэфармацыях сціскання-расцяжэння і кручэння.
Адрозніваюць матэматычны маятнік (напр., невял. масіўны груз на доўгім нерасцяжным падвесе), фізічны маятнік (маса цела размеркавана па ўсёй даўжыні падвеса), а таксама спружынны М. (груз, падвешаны на спружыне, здольнай да дэфармацыі сціскання-расцяжэння) і круцільны М. (дыск, падвешаны на лёгкім стрыжні, здольным да дэфармацыі кручэння). Пры гарманічных ваганнях цыклічная частата ω і перыяд Τ = 2π / ω ваганняў М. вызначаюцца інертнымі і пругкімі ўласцівасцямі сістэмы. Напр., для спружыннага М. ω2 = k/m, дзе k — каэфіцыент жорсткасці спружыны, m — маса грузу; для круцільнага М. ω2 = D/I, дзе D — модуль кручэння падвеса (гл.Модулі пругкасці), I — момант інерцыі дыска. Уласцівасці М. выкарыстоўваюцца ў розных прыладах для вызначэння часу, момантаў інерцыі, паскарэння свабоднага падзення і інш. дынамічных характарыстык мех. сістэм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
баскетбо́л, ‑а, м.
Камандная спартыўная гульня, пры якой кожная каманда імкнецца закінуць рукамі мяч у падвешаны на слупе кошык (кольца з сеткай) праціўніка.
[Англ. basket-ball.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
gab1[gæb]n. балбатня́;
He has the gift of the gab. У яго язык добра падвешаны.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ВІСЯ́ЧЫ МОСТ,
від моста, асн. нясучай канструкцыяй якога з’яўляецца гнуткі элемент (канат, метал. кабель, ланцуг і інш.), замацаваны на канцах і падвешаны на пілоны (вежы). Успрымае ў асноўным расцягвальныя намаганні. Праезная ч. ў выглядзе фермы або бэлькі жорсткасці мацуецца да нясучай канструкцыі. Пралёты пабудаваных вісячых мастоў перавышаюць 1000 м (напр., сярэдні пралёт вісячага моста ў бухце каля Нью-Йорка 1298 м). Разнавіднасць вісячага моста — вантавы мост.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ВЯЗІ МЕХАНІ́ЧНЫЯ,
абмежаванні, якія накладваюцца на становішча або рух мех. сістэмы. Звычайна выяўляюцца з дапамогай якіх-н. цел (напр., троса ці стрыжня, на якіх падвешаны груз; паверхні, па якой рухаецца цела; шарніраў, што звязваюць звёны механізмаў; падшыпнікаў). С.м., якія накладваюць абмежаванні толькі на становішчы (або перамяшчэнні за час руху), наз.геаметрычнымі; С.м., якія накладваюць абмежаванні і на скорасці пунктаў сістэмы, — кінематычнымі. С.м., для якіх сума элементарных работ усіх рэакцый сувязей на кожным магчымым перамяшчэнні сістэмы роўная нулю, наз.ідэальнымі (напр., ідэальна гладкая паверхня, на якой адсутнічае трэнне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адве́с, ‑а, м.
Груз, падвешаны на шнуры або нітцы для вызначэння вертыкальнага напрамку; грунтвага. Шнур быў без адвеса, і чалавек, яўна хочучы паскорыць работы, зашчаміў яго канец у калоду.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суспензо́рый
(ад лац. suspensus = падвешаны)
мед. павязка ў выглядзе мяшочка для падтрымкі машонкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)