Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
КАЛАНО́К (Mustela sibirica),
млекакормячае сям. куніцавых атр. драпежных. Пашыраны ў Азіі і Усх. Еўропе. Насяляе тайгу і лесастэп, пераважна каля рэк і азёр, у гарах падымаецца да альпійскай зоны. Жыве ў норах або сярод камянёў.
Даўж. цела да 40 см, хваста каля 20 см, маса да 820 г. Прыземісты, гібкі. Поўсць густая, пушыстая, светла-рыжая, губы і падбародак белыя, каля вачэй чорная маска. Корміцца дробнымі грызунамі. Каштоўны пушны звярок (выкарыстоўваецца футра, з валасоў хваста робяць пэндзлі для жывапісу).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
*Падво́ліца, пудволыця ’ніжняя частка падбародка’ (Сл. ПЗБ, Клім.), пудвдле ’тс’ (Бяссон.), падволіч ’падбародак, двайны падбародак’ (Сцяшк.). Конфікснае ўтварэнне з асновай вол‑ (гл. валлё).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Dóppelkinnn -s, - двайны́падбаро́дак
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
прымарне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Трохі змарнець, знясілець. Прымарнеў Даніла за гэтыя часы: шчокі ўпалі, падбародак станчэў.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
chin[tʃɪn]n.падбаро́дак, падбаро́ддзе, барада́
♦
(keep your) chin up!infml(трыма́й) нос уве́рх!
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АЎСТРАЛАПІТЭ́К (ад лац. australis паўднёвы + грэч. pithēkos малпа),
найбольш прымітыўны від чалавека, першы прадстаўнік сям.гамінідаў. З’явіўся ў Афрыцы каля 5—4 млн.г. назад. Аўстралапітэкі мелі невял. рост (120—130 см), вагу (да 40 кг) і аб’ём галаўнога мозга (435—600 см³), масіўныя сківіцы, моцна выражаныя надброўныя дугі, пакаты лоб, падбародак адсутнічаў. Хадзілі на дзвюх нагах, былі здольныя вырабляць найпрасцейшыя каменныя прылады. Унутры віду аўстралапітэкаў вылучаюць падвіды: аўстралапітэк з Афара (australis afarensis), аўстралапітэк афрыканскі (australis afrikanus), аўстралапітэк масіўны (australis robustus, іншая назва парантрап), аўстралапітэк Бойса (australis boisei, іншая назва зінджантрап). Некаторыя вучоныя адносяць да аўстралапітэкаў і чалавека ўмелага (Homo habilis) — першага прадстаўніка роду Homo, які, верагодна, паходзіў ад аўстралапітэка з Афара ці афрыканскага.
Л.І.Цягака.
Аўстралапітэк афрыканскі. Рэканструкцыя. Мастак З.Бурыян.