падбаро́дак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. падбаро́дак падбаро́дкі
Р. падбаро́дка падбаро́дкаў
Д. падбаро́дку падбаро́дкам
В. падбаро́дак падбаро́дкі
Т. падбаро́дкам падбаро́дкамі
М. падбаро́дку падбаро́дках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падбаро́дак, -дка, мн. -дкі, -дкаў, м.

Круглявасць, якая закрывае на твары пярэднюю частку ніжняй сківіцы.

|| прым. падбаро́дачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падбаро́дак, -дка м. подборо́док

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падбаро́дак, ‑дна, м.

1. Месца паміж барадой і шыяй; падбароддзе. Галаву [Лізавета Назараўна] прыкрыла танюткай квяцістай хусцінкай, завязанай пад падбародак. Корбан. Яна падцягнула да сябе сваю чарку, прыкусіла дрыжачую губу, нервова развязваючы пад сухім падбародкам вузел святочнай хусцінкі. Дуброўскі.

2. Тое, што і барада (у 1 знач.). Свірын злёгку падняў за падбародак Грышаву галаву і зірнуў у яго вільготныя вочы. Пальчэўскі. Як раней, так і цяпер, быў пажылы мужчына з шырокім зухаватым тварам, з глыбока запалымі вачамі, з выступаючым уперад вострым падбародкам. Радкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падбародак, падбароддзя ’месца паміж барадой і шыяй; падбароддзе’. Агульнаслав.: рус. подборо́док, укр. підборо́док, польск. podbródek, чэш. podbradek, славац. podbradok, серб.-харв. по̀дбрадак, славен. podbrádek, балг. подбрадък. Конфікснае ўтварэнне з прыст. pod‑ і суф. ‑ъk ад borda (гл. барада).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

подборо́док падбаро́дак, -дка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падшле́мнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Шапка, якая закрывае вушы і падбародак і надзяваецца пад каску, шлем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падбаро́дачак, ‑чка, м.

Памянш.-ласк. да падбародак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падбаро́дны, ‑ая, ‑ае.

Які надзяваецца пад падбародак. Падбародны рэмень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Падво́ліца, пудволыця ’ніжняя частка падбародка’ (Сл. ПЗБ, Клім.), пудвдле ’тс’ (Бяссон.), падволічпадбародак, двайны падбародак’ (Сцяшк.). Конфікснае ўтварэнне з асновай вол‑ (гл. валлё).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)