Абл. Наўскач. [Зыгмусь:] — Я — хоп за павады! Конь спужаўся, а я — скок на яго ды наўскапыта ў лес! Толькі і бачылі мяне!Колас.Рысак наўскапыта памчаўся па роснай лугавіне.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́вадж. по́вод;
адпусці́ць павады́ — отпусти́ть пово́дья;
◊ (быць, ісці́) на ~дзе — (у каго) (быть, идти́) на поводу́ (у кого)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пала́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Лапаць некаторы час. Не адказваючы, брыгадзір накінуў павады на шыю Мяцеліцы, палапаў яе пад грывай і пайшоў у канюшню.Брыль.[Андрэй] падняў .. руку, палапаў пальцамі зверху па шафе — гільзы бразнулі адна аб адну.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
lejce
мн.
1. лейцы, ляйчына;
2.павады;
puścić lejce wyobraźni — даць волю фантазіі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
хоп, выкл.узнач.вык.
Ужываецца паводле знач. дзеясл. хапіць. [Зыгмусь:] — Я — хоп за павады! Конь спужаўся, а я — скок на яго ды наўскапыта ў лес!Колас.Выпусціць Косцік жабу на зямлю, а бусел хоп яе чырвонай дзюбай — і праглыне.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́вад1, ‑а, М ‑дзе; мн.павады, ‑оў; м.
Прывязаная да аброці вяроўка або рэмень, на якіх водзяць каня, радзей — цяля, карову. [Кандрат] сярдзіта крыкнуў: «Тпру!» — і, схапіўшы коней за павады, вывеў іх з баразны.Лобан.За хлопцам, на повадзе, таксама звесіўшы галаву, неахвотна плёўся конь.Мележ.За санкамі валачэцца прывязаная повадам карова.Бядуля.
по́вад2, ‑у; мн. повады, ‑аў; м.
Тое, што можа паслужыць асновай, зачэпкай для чаго‑н. Але Вінцусь Шавель не прыняў .. [суседавых] слоў за ўцеху, а выкарыстаў як повад да лаянкі.Гартны.Увесь дзень на полі, робяць, шчыруюць, ну і пажартуюць хвілінай, калі знойдзецца повад.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́хадка, ‑і, ДМ ‑дцы; Рмн. ‑дак; ж.
Учынак, які парушае агульныя нормы паводзін; нядобразычлівае выступленне, дзеянне. Непрыстойная выхадка. □ Малодшыя камандзіры глядзелі праз пальцы на ўсе выхадкі курсанта.Дамашэвіч.Кандрат.., схапіўшы коней за павады, вывеў іх з баразны. Не спадабалася Рэйтану гэта Кандратава выхадка.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
першыня́, ‑і, ж.(звычайназадмоўем «не»).
Разм. Першы раз. Выдатных спевакоў мне чуць не першыня.Крапіва.— Не трэба было, панічыку, мяшацца, — аўтарытэтна зазначыў стараста: — у нас гэта не першыня, паб’юцца і разыдуцца.Колас.— Што мне, першыня? — важна прамовіў Уладзік, беручыся за аброць і перакідаючы павады на шыю каня.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Zügel
m -s, - вуздэ́чка, павадо́к, абро́ць, цу́глі
die ~ straff ánziehen* — нацягну́ць павады́ (тс. перан.)
die ~ schíeßen lássen* [lócker lássen*] — адпусці́ць павады́ [ле́йцы]; разбэ́сціцца, да́ць во́лю (пачуццям, захапленням і да т.п.)
den [die] ~ ánlegen — надзе́ць абро́ць, закілза́ць (тс. перан.)
mit verhängtem ~ [verhängten ~n] réiten* — імча́цца наўска́ч
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
шара́хнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Ад спалоху, нечаканасці і пад. рэзка кінуцца, падацца ўбок. Ваявода і афіцэры, убачыўшы магутную постаць каваля, шарахнуліся назад у вагон.Пестрак.Вырываючы з рук павады, шарахнуліся канчаткова спалоханыя коні.Брыль.
2.Разм. Моцна ўдарыцца, стукнуцца аб што‑н. Ногі ў .. [Кашына] запляталіся. І, як здалося Яўгену, раз ён нават пахіснуўся, шарахнуўся плечуком аб ферму.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)