Снуз ‘чарада, шэраг’: цілый снуз кныгув (кам., Жыв. НС). Звязана з нізаць, нізка (гл.) або сноза (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сіга́ла ‘вялікая вязка рыбы’ (Сцяшк. Сл.). Магчыма, да сігаць (гл.) па тыпу нізала < нізаць, што, відаць, перадае перыядычнасць рухаў, параўн. сцябаць (гл.).
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ніза́цца, ніжацца; незак.
1. Набірацца, насаджвацца падрад на нітку, дрот і пад.
2.перан. Лёгка і свабодна падбірацца, спалучацца (пра думкі, словы і пад.). Машына скакала, гойдалася на калдобінах так, што часам у вачах цямнела, але думкі ўсё нізаліся адна на другую, адна святлей другой.Новікаў.
3.Зал.данізаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Суно́за ’штыр, спіца, засаўка’ (ТС), ’вертыкальная планка ў ярме, якая раз’ядноўвае валоў’ (Маслен.; лун., Шатал.; мазыр., З нар. сл.), суно́га ’тс’ (ТС). Ад су- і ‑ноз‑ (гл. нізаць), як і ў сноза, заноза (гл.). У сунога, відаць, памылковае ўзнаўленне “этымалагічнага” г.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нож ’нож, рэжучая прылада’ (Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), ну͡ож ’тс’ (Бес.), ныж ’тс’ (Сл. ПЗБ), ніж ’тс’ (Дразд.), niż ’сашнік плуга’ (Тарн.), укр.ніж, рус.нож, польск.nóż, чэш.nůž, славац.nôž, в.-луж.nóž, н.-луж.nož, славен.nòž, серб.-харв.но̑ж, макед., балг.нож. Прасл.*nožь, звязана з зано́за, ніза́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
праніза́ць, ‑ніжу, ‑ніжаш, ‑ніжа; зак.
1.каго-што. Пракалоць, праткнуць наскрозь чым‑н. вострым. Немец не паспеў крыкнуць, як вострае джала нямецкага штыка наскрозь пранізала яго.Кавалёў.Іголка так і пранізала наскрозь палец.Васілевіч.
2.перан.; каго-што. Праткнуць, прайсці праз што‑н. Сонечнае святло пранізала тоўшчу вады аж да самага дна.Хомчанка.Сонца толькі што ўзышло і пранізала праменямі голыя кроны дрэў.Дуброўскі.Агонь выцягнуўся доўгім языком, лізнуў ім высокую купу ельніку, пранізаў яе навылёт.Васілевіч.
3.перан.; каго-што. Пранікнуўшы ўнутр каго‑, чаго‑н., выклікаць якія‑н. фізічныя адчуванні (пра холад, вецер, боль і пад.). Сцюжа пранізала .. [Рахмільку] да самых касцей.Бядуля.[Хлопец] падняўся і паспрабаваў узняць руку, але востры боль пранізаў усё яго цела.Шчарбатаў.// Рэзка, моцна падзейнічаць. Усю .. [Любу] пранізала нейкая здранцвеласць, ногі не слухаліся яе.Краўчанка.Ганна раптам засмяялася. Смех гэты пранізаў сэрца.Мележ.
4.што. Нізаць некаторы час (гл.нізаць у 1 знач.). Пранізаць каралі ўвесь дзень.
•••
Пранізаць вачамі — пільна, уважліва паглядзець на каго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)