◎ Прано́зава́ты ’пранізлівы’ (ТСБМ), ’пранырлівы’ (Некр., Ян.), проно́злівы. проно́зны ’тс’ (ТС). Рус. проноза ’праныра’, укр. проноза ’тс’, пронозуватий ’пранырлівы’. Дэрыват ад *пранозіць, параўн. ст.-рус. пронозити ’пранізаць’. Роднаснае заноза, нізаць (гл.), параўн. Фасмер, 3, 375.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)