nbequem a няўту́льны, нязру́чны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

uncomfortable [ʌnˈkʌmfətəbl] adj.

1. нязру́чны; няўту́льны, некамфарта́бельны, некамфо́ртны

2. няёмкі;

feel uncomfortable with strangers адчува́ць сябе́ няёмка з незнаёмымі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

nbehaglich a

1) непрые́мны

2) няўту́льны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

comfortless

[ˈkʌmfərtləs]

adj.

1) су́мны (пра сло́вы), няўце́шны (боль)

2) няўту́льны; невыго́дны, без выго́даў

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ngemütlich a няўту́льны;

es war mir ~ мне было́ жу́дасна [нядо́бра]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

нябе́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Які не бяліўся. Пакойчык быў запушчаны, даўно нябелены, змрочны і няўтульны. Колас.

2. Не апрацаваны бяленнем. — А гэта што? Колішні матчын святочны абрус? Дальбог, у нас такія ткалі — нябеленая аснова, белены ўток. Палтаран. Далёка ўнізе плылі рэдкія хмары колеру нябеленага палатна. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няўту́льна,

1. Прысл. да няўтульны.

2. безас. у знач. вык. Пра адсутнасць утульнасці дзе‑н. Было няўтульна, нават холадна. На папялішчах, нібы шкілеты, дзе-нідзе стаялі адзінокія печы. Чыгрынаў.

3. безас. у знач. вык. Пра непрыемнае, тужлівае пачуццё. Няўтульна і пуста ў душы, Няма ў яго сэрцы спакою. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыспа́ць, ‑сплю, ‑спіш, ‑спіць; зак., каго-што.

1. Выклікаць сон, прымусіць заснуць, лёгшы побач. — Паспрабуй іх [дзяцей] укласці, яны двойчы мяне самога прыспалі, шпакі гэтыя. Шамякін. Ледзь пацямнее, бяжыць у каноплі [Васіль] і чакае, ніяк не дачакаецца, калі яна нарэшце прыспіць мужа і прыйдзе да яго. Сачанка.

2. Разм. Выпадкова задушыць у сне (дзіця).

3. перан. Прытупіць, паслабіць увагу, пільнасць і пад. Мае думкі, жаль няўтульны Ты прыспі, прыспі! Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

беспрыту́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае прытулку; бяздомны. Беспрытульны чалавек. // Асірацелае, бяздомнае дзіця, якое жыве на вуліцы без догляду і выхавання. Месяц ці нават больш Рома пражыў у Лаўрыніхіт — яна завяла беспрытульнага цыгана да сябе, бо векавала адна; думала, што ён будзе ў яе за сына. Чыгрынаў. / у знач. наз. беспрыту́льны, ‑ага, м.; беспрыту́льная, ‑ай, ж. Хто яна і адкуль, Таня сама не ведала. Падабралі яе малую чужыя людзі на вялікай дарозе і далі прытулак у сваім доме. Колькі было тады, у грамадзянскую вайну, беспрытульных! Новікаў.

2. перан. Пазбаўлены належнага нагляду; закінуты, занядбаны. [Чалавек:] — Прыбралі мы да сваіх рук адну беспрытульную швейную фабрычку. Лынькоў. [Карнейчык:] — Станок № 16 зусім беспрытульны, за пэўнымі людзьмі не замацаваны, увесь брудам зарос. Крапіва. // Які не дае прытулку, няўтульны. Сумам і беспрытульнай адзінотай веяла ад старой хаціны. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)