несу́щий
1. прич. які́ (што) нясе́; які́ (што) выко́нвае; які́ (што) ро́біць; які́ (што) це́рпіць; які́ (што) зно́сіць; які́ (што) трыма́е, які́ (што) падтры́млівае; які́ (што) го́ніць; які́ (што) імчы́ць; які́ (што) вярзе́, які́ (што) пляву́згае; см. нести́I 1—6, 8;
2. прил., техн. нясу́чы, апо́рны.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
ВЕ́КТАР
(ад лац. vector вядучы, нясучы),
1) накіраваны адрэзак пэўнай даўжыні. Абазначаецца лац. літарамі тлустага шрыфту a, A (AB — калі пачатак вектара ў пункце A, канец у пункце B) ці светлага шрыфту з рыскай або стрэлкай над імі: a̅, , A̅B̅, A. Даўжынёй (модулем) вектара наз. даўжыня адрэзка AB і абазначаецца AB ці |A|.
Два вектары роўныя, калі яны паралельныя ці аднолькава накіраваныя і маюць аднолькавую даўжыню. Вектар, пачатак і канец якога супадаюць, наз. нуль-вектарам, даўжыня яго роўная нулю. Яму не прыпісваецца ніякі напрамак. Вектар, даўж. якога роўная адзінцы, наз. адзінкавым. На плоскасці ці ў прасторы ўсякі вектар можа быць паказаны накіраваным адрэзкам, адкладзеным ад пачатку каардынат. Таму вектар можна задаваць трыма сапраўднымі лікамі (x, y, z) — праекцыямі вектара на восі прамавугольнай сістэмы каардынат (каардынатамі вектара). У n-мернай прасторы вектар вызначаецца як упарадкаваная сістэма n сапраўдных лікаў (x1, x2, ..., xn).
З дапамогай вектара ў матэматыцы, фізіцы і механіцы апісваюцца сілы, скорасці, паскарэнні і інш. велічыні, зададзеныя лікам і напрамкам. Гл. таксама Вектарнае злічэнне.
2) У пераносным сэнсе — пэўны кірунак у якой-н. сферы дзейнасці ці адносін (напр., у палітыцы, эканоміцы і г.д.).
А.А.Гусак.
т. 4, с. 63
 Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)