Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нязга́слы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і нязгасны. Верасень рассыпаў журавіны, Быццам жар нязгаслы на імху, Гарбузы жаўтлявыя ўскінуў Даспяваць на хлеўчыка страху.Ляпёшкін.Пісьменнік яскрава паказвае нязгаслую веру рабочых у перамогу сацыялістычнай рэвалюцыі.Кучар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
незгаса́льны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і нязгасны. Алесь марыў, што пройдзе некаторы час і пабяжыць па [слупах].. яркае, незгасальнае святло.Броўка.Ніякі мор і злыя сілы не ў стане патушыць у чалавечым сэрцы незгасальную любоў і імкненне да хараства.Майхровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
niewygasły
niewygasł|y
непагаслы, нязгасны;
~y wulkan — непагаслы вулкан;
~e uczucie перан. нязгасныя пачуцці
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
АЗБЕ́СТ
(грэч. asbestos літар.нязгасны, неразбуральны),
горны лён, мінералы класа водных сілікатаў магнію, жалеза і інш. з групы серпенціну (хрызатыл-азбест) і групы амфіболаў (амфібол-азбест). Паралельна-валакністай будовы, расшчапляюцца на тонкія, трывалыя валокны. Колер залаціста-жоўты, зялёны, да чорнага, распушаны — белы. Бляск шаўкавісты. Цв. 2—2,5. Шчыльн. 2,5 г/см³. Вогнеўстойлівы (t пл. каля 1500 °C). У прам-сці выкарыстоўваецца пераважна хрызатыл-азбест. Радовішчы азбесту звязаны з ультраасн. пародамі. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці азбестацэмент. трубаў і шыферу, азбестатэхн. прам-сці (тканіны, шнуры, стужкі), вытв-сці пластмасавых і гумавых вырабаў з азбеставым напаўненнем (тармазныя калодкі, фрыкцыйныя кольцы, электраізаляцыйныя матэрыялы і інш.), таксама ў вытв-сці паперы, кардону, фільтраў.