нязга́сны, -ая, -ае.

1. Такі, што гарыць увесь час.

Нязгаснае святло зор.

2. перан. Які не траціць з часам сваёй сілы; неаслабны (высок.).

Нязгасная моц славы.

|| наз. нязга́снасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нязга́сны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нязга́сны нязга́сная нязга́снае нязга́сныя
Р. нязга́снага нязга́снай
нязга́снае
нязга́снага нязга́сных
Д. нязга́снаму нязга́снай нязга́снаму нязга́сным
В. нязга́сны (неадуш.)
нязга́снага (адуш.)
нязга́сную нязга́снае нязга́сныя (неадуш.)
нязга́сных (адуш.)
Т. нязга́сным нязга́снай
нязга́снаю
нязга́сным нязга́снымі
М. нязга́сным нязга́снай нязга́сным нязга́сных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

нязга́сны

прыметнік, адносны

нязга́сны прям., перен. неугаси́мый, неугаса́емый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нязга́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, што гарыць увесь час, які ніколі не гасне. Вялікія зоры высыпалі ў неб[е], як бы на які ўрачысты парад, і мігцяць, гараць нязгасным жывым святлом. Лупсякоў.

2. перан. Які не страчвае з часам сваёй сілы; неаслабны. Па-над зямлёй успыхнулі сцягі, Авеяныя славаю нязгаснай. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нязга́слы, -ая, -ае (разм.).

Тое, што і нязгасны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

незгаса́льны, -ая, -ае.

Тое, што і нязгасны.

|| наз. незгаса́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

незгаса́льны, см. нязга́сны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неугаса́емый и неугаси́мый прям., перен. нязга́сны, незгаса́льны;

неугаси́мое жела́ние нязга́снае (незгаса́льнае) жада́нне;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нязга́слы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і нязгасны. Верасень рассыпаў журавіны, Быццам жар нязгаслы на імху, Гарбузы жаўтлявыя ўскінуў Даспяваць на хлеўчыка страху. Ляпёшкін. Пісьменнік яскрава паказвае нязгаслую веру рабочых у перамогу сацыялістычнай рэвалюцыі. Кучар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)