ва́пна, ‑ы, ж.

Рэчыва белага колеру, якое здабываецца з вапняку. Даламітная вапна. □ Сцены будынкаў і платы ад вуліцы пабелены вапнай. Козел.

•••

Гасіць вапну гл. гасіць.

Гашаная вапна — вапна, атрыманая ў выніку спалучэння нягашанай вапны з вадой.

Нягашаная вапна — вапна ў бязводным стане.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́пна, лапно ’крэйда, нягашаная вапна’ (Клім.) — з вапно ў выніку распадабнення в- у л-. Аналагічна бел. Слабада (шматлікія назвы вёсак) — свабода. Тое ж і ў славац. мове (Махэк₂, 597). Дзендзялеўскі (SSlHung., 22, 1976, 285) тлумачыць гэта ў гуц. лапно ’тс’ народным этымалагізаваннем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПАЖА́РНАЯ НЕБЯСПЕ́КА,

імавернасць узнікнення і развіцця пажару, уздзеяння яго небяспечных фактараў. Вызначаецца схільнасцю рэчыва да загарання, інтэнсіўнасцю працэсу гарэння і спадарожных з’яў (напр., дымаўтварэння), а таксама магчымасцю яго спынення і залежыць ад стану навакольнага асяроддзя.

П.н. рэчыва абумоўлена сукупнасцю яго ўласцівасцей, што спрыяюць узнікненню і распаўсюджванню гарэння і ўтварэнню небяспечных фактараў пажару. Да іх адносяць: полымя, іскры, павышаную т-ру навакольнага асяроддзя, таксічныя прадукты гарэння і тэрмічнага разлажэння, дым, зменшаную канцэнтрацыю кіслароду; таксама асколкі і часткі разбураных аб’ектаў, радыеактыўныя і таксічныя рэчывы, эл. ток, выбух у выніку пажару, вогнетушыльныя рэчывы. Пажаранебяспечнымі з’яўляюцца гаручыя рэчывы і іх сумесі (напр., метан, прапан, бензол, сера, фосфар, драўніна, торф), акісляльнікі (перманганат калію, азотная к-та), рэчывы, якія пры ўзаемадзеянні з вадой ці інш. рэчывамі могуць вылучаць гаручыя газы (карбід кальцыю) ці вял. колькасць цеплыні (нягашаная вапна, серная к-та), сціснутыя і звадкаваныя газы і інш. П.н. тэхнал. працэсаў і апаратаў абумоўлена магчымасцю некантралюемага выхаду параметраў тэхнал. працэсаў за бяспечныя межы, а таксама недастатковасцю прафілактычных мерапрыемстваў пажарнай бяспекі.

Літ.:

Монахов В.Т. Методы исследования пожарной опасности веществ. 2 изд. М., 1979.

М.​В.​Гарахавік, С.​А.​Лосік, А.​В.​Урублеўскі.

т. 11, с. 512

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

wapno

н.

1. вапна;

wapno gaszone — гашаная вапна;

wapno niegaszone — нягашаная вапна;

2. перан., жарг. старыя; бацькі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)