від залогу нерухомай маёмасці (землі, прадпрыемствы, пабудовы і інш. аб’екты, звязаныя з зямлёй) з мэтай атрымання грашовай пазыкі (крэдыту). Выкарыстанне І. забяспечвае выкананне абавязацельстваў, звязаных з перадачай даўжніком-залогадавальнікам крэдытору-залогатрымальніку нерухомай маёмасці. Пры невыкананні даўжніком свайго абавязацельства крэдытор мае права задаволіць свае патрабаванні за кошт маёмасці даўжніка. Залогадавальнік павінен быць уласнікам маёмасці, якая закладваецца. Выкарыстанне І. немагчыма пры адсутнасці права ўласнасці на зямлю, права ўладання, распараджэння і карыстання ёю. У краінах з развітой рыначнай эканомікай І. вельмі пашырана ў сельскай гаспадарцы, выкарыстоўваецца фіз. і юрыд. асобамі. І. прадугледжвае неабходнасць пагашэння крэдытаў, вяртанне запазычанасці. Уладальнік, аддаючы сваю нерухомасць пад залог, фактычна з’яўляецца не яе ўласнікам, а арандатарам. Нявыплата па крэдыце пазычальнікам у тэрмін запазычанасці (несвоечасовае вяртанне крэдыту) цягне за сабой страту закладзенай маёмасці, перадачу яе інш. ўласніку або вяртанне выдадзенага крэдыту з выручаных ад яго продажу сродкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
наталі́ць, ‑талю, ‑толіш, ‑толіць; зак., што.
Задаволіць, заспакоіць (патрэбы, жаданні і пад.). Як толькі Чубар наталіў голад, неспадзявана пачаўся бой.Чыгрынаў.Зямля збірала з траў расіны. Хацела прагу наталіць, Не наталіла і прасіла: — Піць! — Піць!Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тахто́ліць ’пхаць’ (Арх. Федар.): tachtolić, jak ŭ byzdonny mieszok (Федар. 4), сюды ж nieŭtachtolić ’незадаволіць’ (Арх. Федар.). Экспрэсіўнае ўтварэнне з суф. ‑олі‑ ад гукапераймальнага тохтаць (гл. тох-тох-тох), параўн. балг.тах, тахт ’трах, бах’, па ўзору тарара́хаць, тарара́хтаць ’тарахцець’ (ТСБМ), параўн. тахоліць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прафесі́йны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і прафесіянальны. Я застаюся адна. І ніяк не магу задаволіць сваю прафесійную цікавасць: з кім я еду, хто мой сусед.Васілевіч.Мядзведзеў быў стары прафесійны рэвалюцыянер, з вялікім вопытам падпольнай работы, і сапраўды незвычайна красамоўны прамоўца.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Адо́лець ’асіліць’ (Шат.), адалець ’тс’ (Яруш.), ст.-рус.одолѣти, ст.-чэш.odolati, ст.-слав.одолѣти, серб.-харв.одо̀љети, славен.odoleti ’тс’ да дол (гл.). Не трэба змешваць са здолець, здольны (гл.) (< доля). Апошняя група лексем толькі беларуска-ўкраінска-польская (гл. Мартынаў, Лекс. балтызмы, 26). Гэтыя дзве групы традыцыйна ўзводзяць да адной. Бернекер (1, 206) праз рус.одолить ’выдзеліць’ намагаецца іх звязаць, але не пераканаўча. Ст.-бел.одолѣти ’задаволіць’ (1595) (Нас. гіст.), магчыма, вынік семантычнай кантамінацыі.
1.Незадаволіць чыёй‑н. просьбы, патрабавання; не згадзіцца даць што‑н., каму‑н. У Валодзі многа, вельмі многа сяброў-прыяцеляў, якім ён дапамагае, і яны яму ні ў чым не адмовяць.Вішнеўскі.// Абмежаваць у чым‑н., пазбавіць чаго‑н. Адмовіць сабе ва ўсім неабходным.
2.Не даць згоды на шлюб. Вера прыйшла.. з намерам адмовіць сватам, як раіла маці, з павагаю, не трацячы сваёй годнасці.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дастатко́вы, ‑ая, ‑ае.
Якога хапае для чаго‑н., здольны задаволіць якія‑н. патрэбы. Апроч насеннага фонду, калгас меў у дастатковай меры хлеба ў зерні для свайго спажывання і для корму жывёлы.Колас.На абход балота, калі немцы паспрабуюць гэта зрабіць, ім спатрэбіцца не менш гадзіны — час, дастатковы для таго, каб атрад дайшоў да лесу.Шамякін.// У патрэбнай меры абгрунтаваны, важкі. Дастатковыя падставы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насы́ціцца, ‑сычуся, ‑сыцішся, ‑сыціцца; зак.
1. Наесціся ўволю, дасыта. [Дзямід:] — Алень паваліўся на зямлю, а рысь пачала кавалкамі рваць яго мяса, аж пакуль не насыцілася так, што і паварушыцца ёй цяжка было.В. Вольскі.//перан.Разм. Поўнасцю задаволіць свае патрэбы, жаданні і пад. Глядзіш і не можаш наглядзецца, не можаш насыціцца белай радасцю, што апанавала ўсё наваколле, што адна непадзельна ўладарыць зараз над прыродай.Кандрусевіч.
2. Прасякнуцца, набрыняць якім‑н. рэчывам; увабраць у сябе што‑н. у дастатку. Глеба насыцілася вадой.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
яму́ ніко́лі не даго́дзіш man kann es ihm nie recht máchen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
збыць, збуду, збудзеш, збудзе; пр. збыў, ‑ла, ‑ло; зак., каго-што.
1. Знайшоўшы пакупніка, прадаць што‑н. Збыць тавар. □ Маці спраў весці не ўмела, і ў мінулым годзе запушчаную і ўшчэнт разбураную гаспадарку прыйшлося збыць.Васілевіч.[Вятрак] не мог задаволіць патрэб вялікай гаспадаркі, і людзі, нагараваўшыся з ім, збылі яго амаль за нішто.Ракітны.
2.Разм. Прыладзіць, адаслаць куды‑н., стараючыся пазбавіцца ад каго‑н. Цяпер ужо здагадалася Зося: значыцца, гаспадыня хоча яе збыць на гэты час?Чорны.— Ды гэтак дзед захоча сабе маладую жонку ўзяць, балазе трапляецца выпадак збыць старую...Васілевіч.// Вызваліцца ад чаго‑н. непрыемнага, непатрэбнага. Збыць клопат. Збыць бяду з галавы.
•••
Збыць з рук — пазбавіцца ад каго‑, чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)