бессвядо́мы, ‑ая, ‑ае.

Які робіцца несвядома, без усведамлення сутнасці таго, што робіцца, не кантралюецца свядомасцю. Бессвядомы жэст. Пачуцці бессвядомага страху.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wpółświadomie

паўпрытомна; амаль несвядома

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

аўтаматы́чны

1. automtisch, slbsttätig;

2. (міжвольна, несвядома) automtisch, nwillkürlich

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

рэфлекто́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэфлексу (у 1 знач.); які міжвольна, несвядома рэагуе на знешняе раздражненне. Рэфлектарная дзейнасць галаўнога мозга. Рэфлекторны рух рукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bezwiednie

міжвольна, мімаволі, мімавольна, несвядома

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

nieświadomie

несвядома;

działać nieświadomie na czyją szkodę — несвядома (не ведаючы) рабіць каму шкоду

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ізне́цількі ’раптам, нечакана, знянацку’ (Бяльк.), зьне́ціўка, зьняце́йку ’тс’ (Бяльк.). Рус. смал. зне́цильку ’тс’. Мяркулава (Этимология, 1977, 88–92) звязвае са ст.-рус. нецевенье, нецевелье ’прытомнасць’ (< прасл. *nečevenьje, *nečevelь), якое захавалася ў пск., смал. і калуж. гаворках. Сюды ж бел. зьнячы́вілінесвядома; кулём, стрымгалоў’ (Байк. і Некр., Бяльк.), знечи́вили (Нас.), знячэ́ўку ’знянацку, нечакана; выпадкова, мімаволі’ (ТСБМ), смал. знечи́виленесвядома, неабдумана’, укр. знече́вʼя ’нечакана, знянацку’ (Грынч.), да якіх Мяркулава прыцягвае бел. дыял. чо́віць рупіцца, дбаць’. Семантычная трансфармацыя ’непрытомнасць’ → ’раптам, нечакана’ праз ступень ’несвядома’, якую адлюстроўвае бел. зьнячы́вілі. Аднак Мяркулава не ўлічвае існаванне форм з ‑т‑; зах.-рус. зне́тику, зне́тики ’знянацку, раптам, нечакана’, укр. зне́телькі ’тс’ (Грынч.). Ці не сюды рус. пск., цвяр. изне́тить ’знішчыць, звесці; прамантачыць’, пск., цвяр., арханг., паўн.-дзвін. изне́титься ’разбурыцца; знікнуць; знішчыцца’, пск., цвяр., зах.-бранск. зне́титься ’збяднець, згалець; знікнуць’, вяц. изне́товать ’страціць, зрасходаваць; звесці’, маск. из‑не́ту ’без прычыны’, якія паказваюць на магчымую сувязь са ст.-рус. нетъ?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

невыце́рпны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які цяжка, немагчыма выцерпець. Невыцерпны голад. □ Глядзіць ён на агонь той несвядома Да болю невыцерпнага ў вачах. Лойка. Мы не спужаліся вайны, Хоць там і кроў, агні пажараў. Хіба ж марнелі мы адны Ад невыцерпнага цяжару. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэфлекто́рны

(ад лац. reflectere = адлюстроўваць)

які мае адносіны да рэфлексу, які міжвольна, несвядома рэагуе на знешняе раздражненне;

р-ая дуга — шлях, якім праходзіць рэфлекторнае ўзбуджэнне ў арганізме.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прарані́ць, ‑раню, ‑роніш, ‑роніць; зак., што (са словамі «гук», «слова» і пад.).

Вымавіць, сказаць. Хлопчык слова не прароніць, Дзеду ў вочы ён глядзіць. Колас. Свядома ці несвядома грозна-ўрачысты правадыр і ўсемагутны шаман прараніў адно слова... па-польску. Брыль. Ліда Пятроўна папрасіла, каб выказваліся. Ніхто не прараніў ні слова. Каваль.

•••

Не прараніць слязы — не заплакаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)